be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-15 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
2025-09-12 16:43
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы.20 кастрычніка ў сядзібе...
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
2025-09-12 16:24
Праект Аляксея Палуяна і Эстэр Бернстарф пра падзеі 2020-га ў Беларусі намінаваны на Гесэнскую кінапрэмію ў катэгорыі «Найлепшы сцэнар»
Праект беларускага рэжысёра і сцэнарыста Аляксея Палуяна і нямецкай сцэнарысткі Эстэр Бернстарф «Спадчына» намінаваны на «Найлепшы сцэнар» Гесэнскай кінапрэміі.«Нягледзячы на ​​тое, што Беларусь адышла на другі план грамадскай увагі сярод мноства іншых крызісаў, гэты эмацыйна і палітычна выбітны сцэнар...
П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах
2025-09-11 21:47
П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах
У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар «Body in Progress /Целам сваім...». Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае.Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024...
«Вялікае дасягненне беларускай нацыянальнай ідэі». Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» — 35!
2025-09-10 21:39
«Вялікае дасягненне беларускай нацыянальнай ідэі». Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына» — 35!
Сёння Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» адзначае юбілей.«І мусім прызнаць: з усіх перыядаў нашай ужо не такой малой гісторыі гэты, бадай, самы складаны. Але мы ёсць, мы побач з вамі, мы працягваем працаваць», — піша кіраўніцтва Згуртавання.Мэты арганізацыі застаюцца нязменнымі:дапамагчы беларусам...
Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску
2025-09-10 15:06
Выйшаў зборнік паэзіі полькі, якая піша па-беларуску
У выдавецтве Рамана Цымберава пабачыў свет дэбютны паэтычны зборнік «Цыбульныя косы» Магдалены Лаеўскай, полькі, якая піша вершы па-беларуску.Кніга вершаў «Цыбульныя косы» — беларускамоўная быццёвая споведзь этнічнай полькі, дзе на шэраг экзістэнцыйных пытанняў дадзены прачулыя паэтычныя адказы.Магдалена...
«Нічога не засталося»: Анастасія Шпакоўская распускае гурт Naka
2025-09-10 14:58
«Нічога не засталося»: Анастасія Шпакоўская распускае гурт Naka
Гурт Naka, які толькі летась адсвяткаваў сваё 20-годдзе, спыніў сваю творчую дзейнасць. Пра роспуск калектыву сёння паведаміла ў сваіх сацсетках заснавальніца і лідарка рок-бэнды Анастасія Шпакоўская.«Прыняла цяжкае для сябе рашэнне. Такая маленькая, але важная для мяне смерць. Больш не будзе Naka. Ні...
Болей »
Газета для вас 28 (706) 2009
pdf

Газета для вас 28 (706) 2009

Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын

«Газета для вас» незалежнае выданне на Берасьцейшчыне. Выходзіла ў Івацэвічах але пісала таксама пра Бярозу, Пружаны і Драгічын. Выданне было пераемніцай «Газеты Уладзіміра Кудзінава», зачыненай пасля зняволення ў 1997 годзе гэтага вядомага прадпрымальніка, грамадска-палітычнага дзеяча, дэпутата Вярхоўнага... Болей »

Беларусы ў свеце 6/2009
pdf

Беларусы ў свеце 6/2009

інфармацыйны бюлетэнь

“Бацькаўшчына” рыхтуецца да Пятага з’езду беларусаў свету. Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” 2 ліпеня вызначыла пералік праектаў выніковых дакументаў Пятага з’езду беларусаў свету, які адбудзецца 18-19 ліпеня ў Мінску. Асноўнымі дакументамі з’езду стануць Праграма па супрацоўніцтву “Бацькаўшчыны” з беларускай... Болей »

Беларус 558
pdf

Беларус 558

Газэта Беларусаў у Вольным Сьвеце

Кангрэс БАЗА: дасягненьні і недахопы. Усуботу 30 травеня 2009 году ў грамадзкай залі царквы сьв. Маці Божай Жыровіцкай ў Гай-лэнд-Парку (Нью-Джэрзі) адбыўся Кангрэс Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). На гэтым форуме прадстаўнікоў усіх аддзелаў і групаў, якія ўваходзяць у БАЗА, прыехалі 24... Болей »

Ніва 52 (2485)
pdf

Ніва 52 (2485)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Канец года заўсёды прымушае да нейкай рэфлексіі, заахвочвае глянуць назад і задумацца над сэнсам мінаючага часу. Шмат тых, якія з надзеяй віталі 2003 год, не дачакаліся яго заканчэння. Большасць у змаганні са штодзённымі праблемамі нават не заўважае як хутка ўцякаюць дні, месяцы і гады. Толькі калі сустракаем... Болей »

Ніва 51 (2484)
pdf

Ніва 51 (2484)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ваяводская ўправа разаслала ўсім зацікаўленым праект „Закону аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове”. Закон рыхтуецца ўжо звыш дзесяці гадоў і ўсё паказвае, што яшчэ прынамсі столькі часу спатрэбіцца, каб парламент дэмакратычнай краіны, ад імя дэмакратычнага грамадства, вызначыў становішча... Болей »

Ніва 50 (2483)
pdf

Ніва 50 (2483)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Адзін з прафесараў Універсітэта ў Беластоку публічна сказаў: „Białoruś przecież nie należy do Europy”. Ці гэта быў жарт, ці гаварыў ён сур’ёзна ды прадстаўляў становішча ўсёй вучэльні — невядома, у кожным выпадку ніхто з прысутных, мясцовых вучоных, не стаў з ім спрачацца. Беларусь нават для польскай... Болей »

Ніва 49 (2482)
pdf

Ніва 49 (2482)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У тэлебачанні некалькі тыдняў таму паказалі дакументальны фільм Агнешкі Арнольд пра Рамуальда Райса „Бурага”, забойцу амаль сотні мірных беларусаў, жыхароў Беласточчыны, зімой 1946 года. У фільме выступалі яго падначаленыя з Віленшчыны — салдаты Арміі Краёвай і з Беласточчыны — члены Нацыянальнага вайсковага... Болей »

Ніва 48 (2481)
pdf

Ніва 48 (2481)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мы тут ёсць, каб пазнаваць сваё мінулае і сваю беларускасць — так Андрэй Сцепанюк, намеснік дырэктара Бельскага беларускага ліцэя, прывітаў удзельнікаў VІІІ Дыскусійнага семінара, які адбыўся ў Бельску 15 лістапада пад лозунгам „Беларусы Бельшчыны”. „Як дрэву патрэбны карані, так чалавеку трэба ведаць... Болей »

Ніва 47 (2480)
pdf

Ніва 47 (2480)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апошнім часам уся краіна жыве праблемай правільнага запаўнення фармуляраў, на аснове якіх польскія сяляне змогуць атрымаць еўрасаюзныя грошы. Курсы па адукацыі сялянства пачалі праводзіць нават некаторыя каталіцкія епіскапы. Аказваецца, прыбытковасць гаспадаркі будзе цяпер залежаць не ад вынікаў працы... Болей »

Ніва 46 (2479)
pdf

Ніва 46 (2479)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лозунг „праваслаўны паляк” беларускімі дзеячамі ўспрымаецца як праява канфармізму г.зв. „нашых”, якія не хочуць мець клопатаў у працы, пазбягаюць раздражняць шавіністычна настроеных суседзяў, не хочуць ускладняць жыцця сваім дзецям. Хаця — як вучаць у школьных падручніках — жывем сярод найбольш талерантнай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org