be

Навіны

9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
2025-11-04 16:52
9 лістапада ў Познані ўручаць Прэмію Цёткі
9 лістапада 2025 году на фестывалі інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Познані адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады.Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў»....
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
2025-11-04 16:27
«Нават калі вырываецца ўсё з каранямі, мы перараджаемся». Размова з мастачкай Марыяй Аленай Банэт пра ўнутраную плынь і вольную прастору Італіі
Беларуская мастачка Марыя Алена Банэт цяпер працуе над новым праектам «Ты сад», які стаў лагічным працягам яе ранейшых мастацкіх пошукаў. Напрыклад, серыі фатаграфій «Мая рака», якую аўтарка выканала з дапамогай ручнога друку. Яна прысвечана жыццю і гісторыі яе сям’і праз вобраз Нёмана і завяршылася...
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
2025-11-04 13:39
Зборнік вершаў Янкі Купалы ўпершыню выдадзены на в’етнамскай мове
У Ханоі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Там, дзе песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) Янкі Купалы. Гэта першы пераклад на в’етнамскую мову твораў беларускага паэта.Кніга апублікавана выдавецтвам «Згода народа» (NXB Dân Trí) у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Эканоміка — Фінансы» (NXB Kinh tế — Tài...
Дзмітрый Строцаў: Выдалі ў Берліне ўжо 29 кніг беларускай паэзіі
2025-11-03 11:18
Дзмітрый Строцаў: Выдалі ў Берліне ўжо 29 кніг беларускай паэзіі
За апошнія пяць гадоў беларускія выдавецтвы і выдавецкія ініцыятывы паўсталі практычна ва ўсіх асноўных сталіцах Заходняй Еўропы — у Варшаве, Вільні, Лондане, Парыжы. Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў стварыў выдавецтва «hochroth Minsk» у Берліне. Дакладней гэта беларускі філіял берлінскага выдавецтва....
7—9 лістапада PRADMOVA едзе ў Познань — праграма
2025-11-03 11:00
7—9 лістапада PRADMOVA едзе ў Познань — праграма
З 7 па 9 лістапада ў Познані на некалькіх пляцоўках горада пройдуць прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, літаратурныя дыскусіі і музычныя імпрэзы. Усё гэта ў межах праграмы фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.Познаньская праграма злучыць гісторыю і сучаснасць, літаратуру і актуальныя сацыяльныя...
Вяртаючыся да каранёў: аўдыёспектакль Светы Бень і Інгі Лізянгевіч
2025-11-02 19:49
Вяртаючыся да каранёў: аўдыёспектакль Светы Бень і Інгі Лізянгевіч
Летась да Ночы расстраляных паэтаў быў створаны аўдыёспектакль «Нікому я гэтага не казала». Ён падрыхтаваны паводле кнігі твораў і лістоў Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае».Калі б не стос лістоў да паэта Сяргея Грахоўскага, мы б да крыўднага мала ведалі пра жыццё і лёс Н. В. — Наталлі Вішнеўскай —...
Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы
2025-11-02 10:05
Беларуская кніга на Франкфурцкім кірмашы
15–19 кастрычніка ў Франкфурце адбыўся міжнародны кніжны кірмаш. Беларусь і незалежнае беларускае кнігавыданне на значнай міжнароднай падзеі прадстаўляў стэнд Інстытута беларускай кнігі.На стэндзе прэзентаваліся новыя выданні незалежных беларускіх выдавецтваў, у тым ліку — каталог выдавецкіх навінак...
Болей »
Свой лад 4
pdf

Свой лад 4

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

Свая місія. 25 сакавіка 2003 году, беларусы ў усім сьвеце будуць адзначаць юбілей найвялікшага нацыянальнага сьвята – 85 гадоў з моманту аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці, сьвята, якое мае назоў Дзень Волі. Пасьля таго, як расейская імпэрыя ў канцы 18-га стагоддзя зьнішчыла беларускую дзяржаўнасьць... Болей »

Свой лад 3
pdf

Свой лад 3

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

Момант выбару. Старадаўная мудрасьць кажа, што нельга злавіць чорнага ката ўночы ў цёмным пакоі, з завязанымі вачыма, асабліва, калі яго там няма. Немажліва знайсьці праўду там, дзе яе ня можа быць у прынцыпе. А дзе павінен шукаць свой шлях народ, які зьбіўся з дарогі? Мо павучыцца ў заможнейшых суседзяў... Болей »

Свой лад 2
pdf

Свой лад 2

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

Так ёсьць сёньня, але ці будзе лепш заўтра? У 2002 годзе карціна істотна не зьмянілася. З сваімі праблемамі, якія павінны разьвязвацца ў канкрэтных установах і арганізацыях, людзі сьпяшаюцца да чынавенства ў гарадзкі выканаўчы камітэт, чакаюць, пакуль “зьверху” прагучыць пагрозьлівы загад і нейкая службовая... Болей »

Свой лад 1
pdf

Свой лад 1

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь Гарадзенскага аддзяленьня Фонду імя Льва Сапегі

Восеньская рапсодыя. Лістапад. Апошні восеньскі месяц. То дождж, то мокры сьнег падаюць зь неба проста ўніз. Звычайнае беларускае надвор’е для гэтай пары году. Гародня ў чаканьні зімы. Што ж ён прынёс нам, адзінаццаты месяц году. Галоўная тэма, якая гучыць на вуліцах, ці будзе цёпла, ці не памерзьнем.... Болей »

Покліч Волі 2 (51) 2009
pdf

Покліч Волі 2 (51) 2009

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства... Болей »

Покліч Волі 1 (50) 2009
pdf

Покліч Волі 1 (50) 2009

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

Паміж Узбекістанам і Зімбабвэ. Віцебскі аўтавакзал. Трое мужчынаў, уладкаваўшыся на крэслах у зале чакання, пачынаюць абмяркоўваць падзеі га­завага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай. Рэй вядзе самы самавіты з іх, другі зацікаўлена падтаквае, трэці моўчкі слухае. Першы до­бра абазнаны ў калізіях газавага... Болей »

Покліч Волі 11 (49) 2008
pdf

Покліч Волі 11 (49) 2008

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагод­няй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір свя­точнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрыза­вых захадаў... Болей »

Наша слова 49 (940) 2009
pdf

Наша слова 49 (940) 2009


Наваградак у каралеўскай кароне. Сёлета Наваградак адзначыў 965-я ўгодкі з дня заснавання. Дата не надта круглая, і святкаванне было не надзвычай шумным, але падзея не засталася па-за ўвагай гарадскіх уладаў Былі праведзены значныя работы па дабраўпарадкаванні горада. Прынамсі, адна з цэнтральных вуліцаў... Болей »

Наша слова 47 (938) 2009
pdf

Наша слова 47 (938) 2009


110 гадоў з дня нараджэння Міхася Лынькова. Лынькоў Міхась [Міхаіл Ціханавіч; 18(30). 11.1899, в. Зазыбы Віцебскага р-на — 21.9.1975], беларускі сав. празаік, крытык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Нар. пісьменнік БССР (1962). Акад. АНБССР (1953, чл.-кар. 1936). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю... Болей »

Наша слова 46 (937) 2009
pdf

Наша слова 46 (937) 2009


Адкрыта мемарыяльная шыльда ў гонар філолага Фёдара Янкоўскага. Янкоўскі Фёдар Міхайлавіч (21.9. 1918, в. Клетнае Глускага р-на Магілёўскай еобл. — 13.11.1989), бел. мовазнавец, пісьменнік; заснавальнік бел. фразеалогіі. Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Скончыў Гарадзенскі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org