Мудроў Вінцэсь

Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ.

Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў. .

У пэрыяд вучобы ў Наваполацкім політэхнічным інстытуце стаў ініцыятарам выданьня рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валеры Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) выпусьціў у 1971-1974 15 нумароў часопіса. Нумар, цалкам падрыхтаваны М., зьмяшчаў ягоныя меркаваньні па праблеме беларускай мовы і яе пэрспэктываў ва ўмовах СССР. Поруч з чыста літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе пастаянна зьмяшчаліся публіцыстычныя творы, дзе крытыкавалася праводзімая ў Беларусі палітыка русіфікацыі. У адным са сваіх вершаў М. параўнаў беларусаў са зьніклым народам этрускаў. .

Часопіс паступова павялічыў лік аўтараў і акрамя Полацку і Наваполацку дастаткова шырока чытаўся і меў рэзананс у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і іншых менскіх вышэйшых установах. У 1974 на сьлед часопісу выйшаў КГБ. У вачох гэтае інстытуцыі ўяўляла грамадзкую небясьпеку ўжо сама беларуская мова моладзевага альманаху, які выходзіў у «інтэрнацыянальным сацыялістычным горадзе», у якасьці якога Наваполацак паказваўся афіцыйнай прапагандай. Усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваныя. З М. і інш. выдаўцамі былі праведзеныя «прафіляктычныя гутаркі», у выніку чаго выпуск часопіса прыпыніўся. .

У 1976 М. скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Па прычыне палітычнай ненадзейнасьці яму было адмоўлена ў прыёме на працу на Наваполацкі завод «Вымяральнік», які належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў. .

У другой палове 1970-1980-х М. актыўна займаўся капіяваньнем і распаўсюджваньнем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасьці, твораў М.Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівае месца ў гэтай дзейнасьці займала нелегальнае распаўсюджваньне недаступных беларускаму чытачу навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару: «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В.Ластоўскага, беларускага часопіса «Крывіч»; антыкамуністычных вершаў і паэмаў вязьня ГУЛАГу паэткі Ларысы Геніюш. М. наведваў Л.Геніюш у яе доме ў Зэльве Гарадзенскай вобл.; у 1983 удзельнічаў у пахаваньні паэткі, якое адбылося пад татальным кантролем КГБ. .

Працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасьля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Пастаянна адчуваў увагу КГБ. У 1986 супрацоўнікі КГБ падчас чарговай «прафіляктычнай гутракі» пагражалі выслаць М. зь Ямала-Нянецкай акругі за антысавецкую дзейнасьць. .

У канцы 1980-х М. вярнуўся ў Беларусь і цяпер жыве ў Наваполацку. Ён займае актыўную грамадзкую пазыцыю: з 1990 - сябра Беларускага Народнага Фронту, удзельнічае ў акцыях дэмакратычнай апазыцыі. З 1995 - карэспандэнт «Радыё Свабода» па Полацкім рэгіёне. Вядомы таксама як аўтар некалькіх кнігаў мастацкае прозы і перакладчык з альбанскае і расейскае моваў. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтру. (Уладзімір Арлоў) .

Крыніца: Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956-1991). Даведнік.

 

Мудроў Вінцэсь :: Выданьні

pdf
epub
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


Мудроў Вінцэсь, Забойца анёла

Забойца анёла

Мудроў Вінцэсь

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Вінцэсь Мудроў "Забойца анёла" (3 месца прэміі). Пра аўтара: Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся ў 1953 годзе) — празаік, аўтар кніг “Жанчына ля басейна” (1992), “Гісторыя аднаго злачынства” (1993), “Зімовыя сны” (1999), “Ператвораныя ў попел” (2005), “Альбом сямейны” (2007), “Багун” (2013), “Албанскае танга” (2016). Лаўрэат прэ... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Сюжэт

Сюжэт

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры. Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён л... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Нячысцік у фраку

Нячысцік у фраку

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сіплы гудок скалануў абшар, паблукаў пад высокімі скляпеннямі і замёр, праглынуты бязладным шумам ральганга. — Чё гудят? — запытаўся нехта з майстравых, ляснуўшы абцугамі, і ў адказ яму, аднекуль з супрацьлеглага канца цэха, нема загарлалі: — Ваську Рваного… вагонеткой придавило! Гарачая рэйка хіснулася ў памкненні легчы на рухавыя вальцы, ды так і завісла на ланцугах, асыпаючы долу вогнепырскую акаліну. Майстравыя пераглянуліся, блісну... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Рыбалка ў Бычках

Рыбалка ў Бычках

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

У эфіры нядзельны канцэрт-віншаванне «Жадаю вам», сто дваццаць дзявяты выпуск, — паведаміў урачысты барытон, і Макар канчаткова абудзіўся. Галава балела да божай моцы. Стваралася ўражанне, што ўнутры яе, па мазгавых звілінах, казытліва поўзалі мухі. У роце было як насцана, а да горла, намагаючыся выйсці на-гара, падступаў халодны камяк млосці. Выгаліўшы вочы, Макар каўтнуў даўкую сліну, камяк адступіў, праваліўся на дно страўніка і раст... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Дзед і ўнук

Дзед і ўнук

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Янка Дудок, шасцідзесяцігадовы дзіцячы пісьменнік, сядзеў на канапе і неадрыўна глядзеў на кніжную паліцу. А калі казаць больш дакладна — на невялічкі, у палец даўжынёй, шыхт напісаных ім кніг. Кнігі стаялі на самым прыметным месцы, паміж зборам твораў Дастаеўскага і чатырохтомнікам Біянкі, і на тле брудна-зялёных тамоў лагодзілі вока сваімі рознакаляровымі карэньчыкамі. Пісьменнік, аднак, глядзеў на тыя карэньчыкі з пакутай і нават з п... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Патрыцый

Патрыцый

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Сумным восеньскім днём празаік Аскольд Марцэвіч сядзеў за камп’ютарам і пісаў чарговы аповед. Сівенькае, алавянай водцені паўсвятло цадзілася ў вокны, наганяла дрымоту, крывіла абамлелым позехам пісьменніцкі рот, і Аскольд, штохвілі зяхаючы, керхаў ды паціраў задумліва-маршчыністы лабешнік. І пасля кожнага такога позеху кот Патрыцый, які спаў спаў на другім баку манітора, варушыў вухам і ціхенька вякаў. (фрагмент) Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Я прачынаюся ў апраметнай цемры і наструньваю слых. Пад вокнамі, скаланаючы паветра пошчакам конскіх капытоў, едзе брычка, а праз хвіліну па бруку цяжка грукоча хурманка. Неўзабаве хурманка спыняецца і хтосьці сіпата гукае: — Н-но, кур-рва! Міма нас каторы дзень запар возяць параненых жаўнераў. У пакоі холадна. На дыбачках, пацепваючыся ўсім целам, падбягаю да акна, адсоўваю старую коўдру, якую бацька называе мудрагелістым словам «святл... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Як добра быць паэтам!

Як добра быць паэтам!

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Ад самай раніцы ў дзверы пазванілі. Ігнат паспрабаваў расплюшчыць павекі, але яны заліплі і давялося раздзерці пальцамі. Званок паўтарыўся, пры гэтым гучаў настойліва і нецярпліва. — Заяц, — шапянулі сасмяглыя вусны. Вохкаючы, Ігнат споўз з ложка, заляпаў босымі нагамі. Зайца, суседа з пятай кватэры, ён напачатку не пазнаў. Асыпаны ластаўчыннем твар набух, як рошчына ў дзежцы, і вачэй амаль не было відаць. (фрагмент) Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Начная дарога

Начная дарога

апавяданьне

Мудроў Вінцэсь

Студэнцкае жыццё «на бульбе» вядомае. Удзень, пад панылым восеньскім дажджом, збіраеш караняплоды, потым вячэраеш у імправізаванай, збітай з аполкаў і зацягнутай поліэтыленам сталоўцы, нарэшце, куляеш бутэльку «чарніла» і выпраўляешся з сябрамі ў суседнюю вёску на скокі. І выпраўляешся не пехатою, а на калгасным транспарце — пачэпленым да «беларуса» вазку, на бляшаным дне якога рэшткі гною, а на борце пагрозлівы надпіс «Перавозка людзей... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-8]   Наступная   Апошняя