Спрынчан Аксана

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2007 у дэкрэтным адпачынку, гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей. Рэдактар часопісаў “Паміж” № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі “Паэтычны чацвер” (газета “Голас Радзімы”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005).

Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам).

Пісаць вершы пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газеце “Сафійская крыніца” ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч).

У 2007 у часопісе “Дзеяслоў” выйшла “беларуская энцыклапедыя пачуццяў” “Хата для Моўчы”, напісаная ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэнняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д. “Хата для Моўчы” ўвайшла таксама ў зборнік сучаснай жаночай прозы “Пакахай мяне, калі ласка” (2009).

Друкавалася ў часопісах “Архэ”, “Вожык”, “Дзеяслоў”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Нёман”, “Паміж”, “Першацвет”, “Полымя”, “Тэрмапілы”, газетах “Голас Радзімы”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша Ніва”, у калектыўных зборніках і інш.

Спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” “За філасофскую лірыку” (2008). Калекцыянуе жабак, якіх лічыць сімвалам Беларусі. Фотааматар. Гаспадыня Лысай Гары. ЗакаханаЯ.

 

Спрынчан Аксана :: Выданьні

pdf
Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана, Дарога і Шлях

Дарога і Шлях

SMS-п'есКА

Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана

Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, ЖываЯ

ЖываЯ

вершы

Спрынчан Аксана

Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Болей »


pdf
Спрынчан Аксана, Вершы ад А.

Вершы ад А.

Спрынчан Аксана

Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (137) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (137) 2018

Новая — восьмая па ліку — кніга пісьменніка пра мастакоў «Пад крыжам» уключае аповесць «Зямля Фердынанда», прысвечаная Рушчыцу, навэлы «Ван Гог», «Бабіна лета», «Макі» (пра сучасных пейзажыстаў — Міколу і Марыю Ісаёнкаў, Антона Вырву), і развітальнае апавяданне з дарагой сэрцу пісьменніка вёскай Лімень на Магілёўшчыне. Болей »


pdf
epub
Дзеяслоў, 89

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

89

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (106) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (106) 2015

Нядаўна зайшоў у нашу пасялковую бібліятэку — зачынілі чарговую кніжную кропку на раёне, і новая партыя прыйшла на макулатуру. Стосы звязаных вяроўчынай кніг, на жаль, торты не нагадвалі. Хутчэй — «могілкі хатніх гадаванцаў», якія пакутавалі перад смерцю на нястачу цёплага стаўлення гаспадароў. Абымшэлыя старонкі з аўтографамі Ватацы, Законнікава, Бураўкіна і нават — раптам! — даваенны том «містэра Піквіка» мінскага выдання. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (104) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (104) 2015

Сяргей Іванавіч, у вершы «Лёгкі хлеб» Вы пішаце: «Лёгкім хлебам паэзію лічаць, стараюцца // «Ад сахі і станка» прарвацца да слова... // Ды метафары ўсё ж мазалём не ствараюцца, // Нельга рыфмы спарадкаваць, быццам дровы…». Як адрозніць сапраўдную паэзію ад штукарства? Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (96) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (96) 2014

У межах даследавання культуры чытання беларусаў метадам тэлефоннага інтэрв’ю ЛАД «Новак» апытала 1000 рэспандэнтаў розных узростаў і з розных рэгіёнаў пражывання. 44% апытаных склалі мужчыны, 56% — жанчыны. Па адукацыі выбарку склалі наступныя групы: сярэдняя адукацыя — 17,9%, сярэдняя спецыяльная — 27,9, вышэйшая і няскончаная вышэйшая — 48,8. Беларусамі па нацыянальнасці назваліся 81,5 %. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 63

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

63

Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над лі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя