- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
За некалькі месяцаў да пачатку антырасейскага паўстання 1863 года расейскія ўлады выявілі ў Беларусі новы нелегальны друкаваны орган пад назвай «Мужыцкая праўда». Трывогу імперскай адміністрацыі выклікаў не столькі антыцарскі і антырасейскі змест, як г.зв. «мужыцкая» мова газеты. Небяспеку агітацыі па-беларуску... Болей »
У гасцях у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Крамбамбуля»! Праект, названы ў гонар старажытнага беларускага напою, паўстаў на пачатку гэтага стагоддзя і засведчыў іншы бок творчасці Лявона Вольскага – іранічны і забаўляльны. Але гэта не ўратавала яго ад забаронаў. У выніку... Болей »
Мастачка Таня Тур нарадзілася ў Гомлі, а цяпер жыве ў Ізраілі. Сюжэт пра яе зняла праграма «Беларускі свет». Яна займаецца жывапісам, скульптурай, графікай і ладзіць перформансы. Адначасова Таня атрымлівае адукацыю ў Акадэміі мастацтва і дызайну ў Іерусаліме. Адмыслова для нашай здымачнай групы Таня... Болей »
«Тапчыце мяне, не тапчыце дзяржаву!». З такімі словамі Тадэвуш Рэйтан кінуўся на падлогу на паседжанні сойму, каб уратаваць ад падзелу Рэч Паспалітую. Дзякуючы гэтаму ўчынку ён трапіў не толькі ў гісторыю, але і на вядомую кожнаму паляку карціну Яна Матэйкі. А паходзіў Тадэвуш Рэйтан з-пад Ляхавічаў.... Болей »
Гэтыя музыкі падпісаныя на латышскі лэйбл, ездзяць з турамі па Еўропе і Азіі, адкрылі ўласную студыю ў Берліне, пры гэтым падкрэсліваюць паўсюль, што яны – беларусы. Госці новага выдання аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Super Besse», гурт, які вярнуў моду на пост-панк у Беларусі.... Болей »
Алена Бэліарт (BellyArt) адной з першых прынесла танец жывата на вялікую сцэну ва Усходняй Еўропе. Яна заняла першае месца на чэмпіянаце кантыненту па экзатычным танцы, які рэзка змяніў яе жыццё. Алена падпісала кантракт і цягам сямі гадоў выступала на Блізкім Усходзе. Там яна атрымала спецыяльную ўзнагароду... Болей »
Верхні горад, Верхні Рынак, Высокае места – назва ўнікальнага раёну Менску, гістарычнага цэнтру беларускай сталіцы. Ужо ў канцы XV ст. Менску было цесна і нязручна на нізкай і балоцістай пойме Нямігі і Свіслачы. Пачынаўся агульнаеўрапейскі дэмаграфічны і гаспадарчы ўздым. Горад актыўна разрастаўся на... Болей »
Спрабуем разабрацца ў тэме пасля міжнароднага скандалу, справакаванага заявамі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у якіх ён усклаў адказнасць за развязванне Другой сусветнай вайны на еўрапейскія краіны. І ў першую чаргу, на Польшчу, абвінаваціўшы яе ў падзеле Чэхаславакіі. «Адказнасць за вайну ляжыць... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае зорка сусветнай акадэмічнай музыкі, віяланчэліст Міхаіл Радунскі. Што яго звязвае з Макарэвічам, Лукашэнкам, Вайцюшкевічам і Стынгам? На гэтыя ды іншыя пытанні музыка адкажа ў размове з Міраю Шульц. У жывым сэце ён выканае класічныя... Болей »
Марына Васькова эмігравала з Беларусі амаль 20 год таму. Яе гісторыю вы даведаецеся з праграмы «Беларускі свет». Увесь гэты час Марына Васькова жыве ў Бельгіі. На працу яна штодня ездзіць у суседнюю Галандыю. Прадукцыю фірмы «Zeeland Fruit», у якой наша гераіня працуе менеджаркай, можна знайсці і на... Болей »