- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – менская ню-мэтал-каманда «Loudscage». У жывым сэце прагучаць найлепшыя песні каманды, а таксама сюрпрызныя трэкі. Песні, якія гучаць у праграме: «Стой і не сыходзь», «Ніколі-назаўжды», «Іншы шлях», «Did my time» (музыка і словы гурта «Korn»)«Забыццё»... Болей »
Канцэрты Віктара Шалкевіча, якія меліся адбыцца ў Горадні 19 і 20 сакавіка, адмянілі з-за каранціну. «Белсат» вырашыў зрабіць падарунак прыхільнікам гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Таму ў сумны час пандэміі бард Віктар Шалкевіч зайграў онлайн і выканў свае найлепшыя хіты. Віктар Шалкевіч (нарадзіўся... Болей »
У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй. З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі... Болей »
Віктар Стахвюк за жыццё пераспрабаваў шмат розных заняткаў. Цяпер ён гаспадарыць ва ўласным лесе на Падляшшы, ля вёскі Трасцянка. Віктар Стахвюк – гаспадар, пісьменнік і мастак, селянін і інтэлігент, настаўнік і прадпрымальнік, інжынер і філолаг. Ён выехаў з роднай вёскі па навуку, і толькі калі прапрацаваў... Болей »
Ці ведаеце вы, што на беларуска-ўкраінскім Палессі з’явіўся новы народ – яцвягі? Пра гэта гаварылася ў апошнія гады існавання СССР. Пра гэты ды іншыя прыёмы нацыянальнай палітыкі ў Савецкім Саюзе, а таксама пра тое, як яна паўплывала на канфлікты ў Крыме і на Данбасе, высвятляем у новым выданні гістарычнага... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У прэміюм-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» гурт «Разбітае сэрца пацана» адзначыць 15 гадоў! У размове з Міраю Шульц... Болей »
Опса – старажытнае мястэчка на Браслаўшчыне – азёрным краі, непадалёк мяжы з Літвой. Калі прытрымлівацца версіі пра балцкую этымалогію назвы Опса, то яна азначае ўзбярэжжа ці проста плыткае месца. Што не дзіўна, бо побач акурат знаходзіцца аднайменнае возера. Знойдзены побач курганны могільнік ІХ – першай... Болей »
Колькі каштуюць харчы ў Барсэлоне, у новым выданні праграма «Беларускі свет» распавядае былая мянчанка Вольга Улевіч. У сталіцу Каталоніі яна перабралася пяць гадоў таму, калі выйшла замуж. Адпрацаваўшы 16 год журналісткай, а пасля – рэдактарам «Камсамольскай праўды» ў Беларусі, на новым месцы Вольга... Болей »
У новым выданні аўтарскага тэлепраекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» знаёмімся з музыкаю менскага індзі–гурта «Weed & Dolphins». Хлопцаў вабіць постпанкавая эстэтыка 80-х. Яны запісваюць трэкі на айфон, выдаюць іх на касетах, а лайвы здымаюць у фармаце VHS. Музыкі выступілі ўжо ў некалькіх еўрапейскіх... Болей »
Сюжэт пра Вольгу Александэр, якая сваймі араматамі аблягчае пакуты цяжка хворых дзяцей і натхняе музыкаў, зняла праграма «Беларускі свет». Парфумерка Вольга Александэр жыве ў Бруселі, выкладае ў Вышэйшай школе парфумерыі ў Парыжы ды кіруе навукова-даследчай лабараторыяй у Люксембургу. ... Болей »