- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Баранавічы сёння – другі паводле велічыні горад Берасцейскай вобласці, места з развітаю прамысловасцю і ўніверсітэтам. А яшчэ 150 гадоў таму тут была толькі маленькая вёсачка і шляхецкі фальварак. Што спрычынілася да хуткага развіцця Баранавічаў? Якую іншую назву мог атрымаць горад? Гісторыя Баранавічаў... Болей »
У прэміум-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступае гурт «Молчат дома». Музыкі сёлета далі 35 канцэртаў у межах еўрапейскага туру, у іх запланаваныя паездкі па Мексіцы і ЗША, іхную музыку выкарыстаў у прома адзін з сусветных брэндаў адзення. У жывым сэце гурт зайграе свае... Болей »
Юлія з’ехала з Горадні 18 год таму: шэсць з іх жыла ў ЗША, а потым паехала на радзіму каханага – у Турэччыну. У Стамбуле Юлія Йылдырым працуе ў клініцы, якая належыць мужу. У ейныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне кліентаў, якія прыехалі ў Турэччыну па медычныя паслугі, кансультаванне і нават знаходжанне... Болей »
Іказнь – ціхая мясціна, паўз якую можна праехаць па трасе, нічога асаблівага не заўважыўшы, акрамя макавак касцельных ды царкоўных вежаў. А тут калісьці стаяў грозны замак, які сцярог межы Вялікага Княства Літоўскага. У даўнія часы Іказнь была немалым мястэчкам: на пачатку XVII ст. тут жылі каля 600... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» грае гурт «Закон Гука», які працягвае справу пачынальнікаў беларускага року. У жывым сэце гучаць галоўныя песні каманды, прэм’ерная кампазіцыя, а таксама твор на словы Вацлава Ластоўскага «Пішы», які ўвайшоў у рэйтынг «60 беларускамоўных... Болей »
Існуе шмат гіпотэзаў наконт паходжання славянаў. Засталося толькі знайсці доказы, які пацвердзяць адну і абвергнуць іншыя. Менавіта дзеля гэтага ў Рэчыцкім раёне каля вёскі Гарошкаў вядуцца раскопкі Зарубінецкай археалагічнай культуры. Вёска Гарошкаў не толькі радзіма паэта Анатоля Сыса. Тут археолагі... Болей »
Гісторыі трох беларусак – мастачкі па касцюмах з Грэцыі, харэографкі з Польшчы і фотамадэлі з Турцыі. Для сёлетняга карнавалу, які меўся адбыцца ў марской пратоцы ў Халькідзе (Грэцыя), мастачка Каця Суарэс (Кавалёва) пашыла касцюмаў на 1,3 тыс. еўраў. Але яны не прыдаліся. Карнавал штогод збіраў 100... Болей »
Сёння ў студыі “Belsat Music Live” сабраліся музыкі, якія гатовыя засведчыць, наколькі крута можа гучаць рэп па-беларуску. Сустракаем праект Angst музыкі і паэта Віталя Рыжкова. Песні, якія гучаць у праграме: Zvier Angst, Ximera Angst feat. Уладзь Лянкевіч (Max Eiton prod.), Думалі Angst feat. SP Kava... Болей »
Распавядаем, як ствараўся беларускі нацыянальны сцяг і чаму былі абраныя менавіта такія колеры. У 1918-м – апошнім годзе Першай сусветнай вайны, калі развальваліся імперыі, паднявольныя народы пачалі дэклараваць свае незалежныя дзяржавы. Адпаведна, ствараліся і новыя дзяржаўныя сімвалы – гербы і сцягі.... Болей »
Герой першага рэпартажу – Ян Мельнікаў, ветэран вайны на ўсходзе Украіны. Максімалізм і пачуццё справядлівасці прывялі яго ў студзені 2014 г. на Майдан у Кіеве, а пазней – у шэрагі тактычнай групы «Беларусь». Пра сваё цяперашняе «цывільнае» жыццё ён распавядзе ў праграме «Беларускі свет». Ян Мельнікаў... Болей »