- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Жыццё Анатоля Сыса (1959–2005) было кароткае. Але яму хапіла часу напісаць тое важнае, што абяссмерціла ягонае імя і паставіла ў адзін шэраг з беларускімі паэтамі першай велічыні. Росквіт ягоных творчых сілаў прыпаў на пералом 1980–1990-х гадоў, калі ў беларускім паветры веяў водар зменаў да лепшага.... Болей »
Новая беларуская музыка – у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live. Яны паспяхова прайшлі тры этапы конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-6», і цяпер іх чакае апошняе выпрабаванне – жывы выступ у тэлеэфіры. І менавіта ад гледачоў залежыць, хто з гэтых чатырох выканаўцаў атрымае адну... Болей »
Мітрафан Доўнар-Запольскі (1867–1934) – адзіны беларускі гісторык, якому паставілі помнік у Беларусі. Гэты таленавіты навуковец і фінансіст да Парыжскай мірнай канферэнцыі напісаў брашуру, якая абгрунтавала права беларусаў на ўласную дзяржаву, а таксама арганізаваў Гандлёвую палату, што забяспечыла грашыма... Болей »
Як стаць запатрабаваным адмыслоўцам у 5-мільённай Барсэлоне і працягваць зарабляць падчас каранціну? Юлія, якая цяпер жыве ў Барсэлоне, перамагла астму і страх вышыні, і яна можа паказаць, як кіруе сваім целам. Яна займаецца самым відовішчным відам ёгі – Ariel Yoga. Апрача яе дзяўчына выкладае пілатэс.... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» свае найлепшыя песні грае гурт «Pomidor/off». Песні, якія гучаць у праграме: «Вітальная» (музыка і словы Аляксандра Памідорава), «Стан» (музыка Сяргея Канановіча і Змітра Харытановіча, словы Аляксандра Памідорава), «Спёка» (музыка і словы... Болей »
Аляксандр Федуковіч – студэнт багаслоўскай кафедры Універсітэту Арыстотэля ў Тэсалёніках. А па сумяшчэнні – гід па святых месцах Грэцыі. Саша вывучае тэалогію ўжо сем год і рыхтуецца стаць багасловам. Сам ён родам з Мёраў. Прыйшоў да веры вельмі рана – пад уплывам бабулі, якая штодня перад сном чытала... Болей »
На пераломе ХІХ–ХХ ст. аформілася адметная ідэалагічная, а пазней і палітычная плынь, прыхільнікі якой прагнулі аўтаноміі для зямель былога Вялікага Княства Літоўскага. Як яны ўяўлялі сабе гэткае дзяржаўнае ўтварэнне і чаму ў выніку нічога не атрымалася, глядзіце ў чарговым выданні «Загадак беларускай... Болей »
Уключэнне беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай азначала новыя парадкі ў эканамічнай, рэлігійнай і палітычных сферах. Палітыка русіфікацыі, «разбору шляхты», увядзенне рэкрутчыны і шмат якія іншыя чыннікі справакавалі нацыянальна-вызвольныя паўстанні 1830–31 і... Болей »
Такой Ані Шаркуновай вы яшчэ не чулі! Для выступу ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» поп-спявачка разам са сваім жывым бэндам падрыхтавала нечаканы плэй-ліст. Будуць беларускамоўныя кампазіцыі, уласная апрацоўка песні «Воины света» і дуэт са Змітром Вайцюшкевічам. ... Болей »
Як Кацярыне Більгін удалося знайсці пакупнікоў у Стамбуле з ягонымі неверагоднымі рынкамі і велізарным асартыментам? Гераіня першага сюжэту праграмы «Беларускі свет» паехала ў Турэччыну падарожнічаць, а знайшла мужа. Прыгожую гісторыю знаёмства яна распавяла нашай здымачнай групе, якая пабывала ў Стамбуле... Болей »