- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Беларускую нафту адкрылі ў 1960-я гады пад Рэчыцай ля вёскі з красамоўнай назвай Гарывада. Радовішчы актыўна распрацоўваюцца да сённяшняга дня. Але гісторыя беларускага нафтапромыслу магла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў раней, калі ў 1930-я гады вядомы літаратар і адраджэнец Міхал Грамыка пачаў геалагічныя... Болей »
Нашчадак шляхецкага роду з беларускіх земляў Тадэвуш Банавентура Касцюшка змагаўся за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Дзяржавы з назваю Беларусь тады не было. І гэта дае падставу частцы гісторыкаў адмаўляць беларусам у праве называць Касцюшку сваім героем. Ці правільна гэта, у белсатаўскім ток-шоу «Intermarium»... Болей »
Яны спалучаюць электронную танцавальную музыку з рок-н-рольным гітарным драйвам, а наагул вольна пачуваюцца ці не ва ўсіх сучасных музычных стылях. Іх дужа шануюць у… Кітаі, куды музыкі штогод ездзяць з турамі. У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» з жывым сэтам выступіць гурт... Болей »
Якія беларускія прадукты карыстаюцца попытам у Ерэване, а якія – не, у праграме «Беларускі свет» распавядае працаўніца Армянска-беларускага гандлёвага дому Жанна Нікітчук, былая жыхарка Магілёву. «Зефір – тэрміны падыходзяць ужо – каштаваў долар, цяпер каля 60 цэнтаў», – паказвае гераіня сюжэту. Са скідкай... Болей »
Немалая, але даволі тыповая беларуская вёска на Браслаўшчыне аказалася мясцінай з тысячагадовай гісторыяй. На гэта паказвала сама назва, верагодна ад старажытнаславянскага «пагост» – месца збору даніны. Археолагі, правёўшы раскопкі курганоў ля Пагошчы пацвердзілі, так, тут жылі дружыннікі з адміністрацыі... Болей »
У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium гурт «Стары Ольса» святкуе сваё 20-годдзе. З гэтай нагоды музыкі падрыхтавалі сюрпрызы, якія пакажуць разам з этапнымі творамі. У размове з Міраю Шульц яны распавядуць пра свой пяты тур па ЗША, у межах якога далі... Болей »
Менскія выкладчыкі танцаў калісьці казалі Ксеніі Аўсянік, каб не спадзявалася стаць вядомай танцоркай. Цяпер яна – прыма-балерына Берлінскай дзяржаўнай оперы. Рэпартаж пра яе зняла праграма «Беларускі свет». Спачатку Ксенія Аўсянік займалася ў фальклорным ансамблі «Ровесник» і хадзіла на акрабатыку.... Болей »
Некалькі дзесяцігоддзяў назад у Беларусі з’явіўся новы від паляўнічых – капары. Хто яны: шкоднікі, калекцыянеры ці даследчыкі гісторыі? Калі на рынку сталі даступныя прыстасаванні, якія могуць выявіць пад зямлёй каляровы ці чорны метал, адразу з’явіліся аматары пошукаў падземных скарбаў. Ходзяць па полю... Болей »
У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Адзін з найлепшых рок-гуртоў Украіны вяртаецца ў студыю аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live», каб зайграць электрычны сэт з новых... Болей »