- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Белсат», першы незалежны тэлеканал у Беларусі, пачаў трансляцыю 10 снежня 2007 г., у Сусветны дзень правоў чалавека. Праект рыхтаваўся Польскім тэлебачаннем пад кіраўніцтвам Агнешкі Рамашэўскай-Гузы з чэрвеня 2006 г. Канал быў створаны як структурная адзінка Польскага тэлебачання.
Польскае тэлебачанне супрацоўнічала, сярод іншага, з сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якую за дзейнасць у галіне правоў чалавека Еўрапейскі парламент адзначыў Міжнароднаю прэміяй імя Андрэя Сахарава.
Фармальна стварэнне тэлеканалу сталася вынікам дамовы, падпісанай у 2007 г. паміж польскім Міністэрствам замежных справаў і Польскім тэлебачаннем. У дамове прадугледжвалася шматгадовая супраца і фінансаванне тэлеканалу «Белсат».
Сюжэт пра сусветна вядомага дызайнера Дзмітрыя Самаля глядзіце з 6:55 хвіліны. Беларус Дзмітрый Самаль вывучаў у Мілане дызайн аўтамабіляў, а цяпер жыве ў Парыжы і робіць аксесуары. Ягоныя акуляры, бранзалеты і наручныя гадзіннікі носяць такія зоркі, як пераможца «Оскару» акторка Эн Гэтаўэй або алімпійскі... Болей »
На рубяжы XVIII–XIX ст., калі толькі што знікла Рэч Паспалітая і прыйшла Расея, у Менску па-ранейшаму культывавалася традыцыя мінулай дзяржавы. Талерантная напачатку палітыка імператара Аляксандра І не перашкаджала і нават спрыяла развіццю мясцовай культуры. Менск стаў значным цэнтрам адукацыі і культуры... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. У фінальным выданні 2019 года «Belsat Music Live» Міра Шульц і Сяргей Будкін раздалі падарункі самым актыўным гледачам. Вядоўцы праграмы адказалі... Болей »
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» па аўторках а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы. На Каляды запрашаем на экскурсію па рэдакцыі Радыё Ватыкану. Радыё транслюе на больш як сарака мовах свету, у тым ліку – і па-беларуску.... Болей »
Каля Рэчыцы ў мікрарэгіёне вёскі Капань у шырокай даліне Дняпра археолаг Мікола Крывальцэвіч за некалькі гадоў разведак і раскопак выявіў больш 30 помнікаў неаліту і бронзавага веку, г.зн. ад 5-га тысячагоддзя да н.э. да пачатку 1 тысячагоддзя да н.э. Сярод паселішчаў і могільнікаў трапляюцца асабліва... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Госць новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – Ліса, спявачка, якая імкліва набірае папулярнасць. Яна выканала 5... Болей »
Штотыднёвая праграма на тэлеканале «Белсат», у якой беларускія і замежныя музыкі граюць у студыі ўжывую, а таксама размаўляюць з вядоўцамі пра сваю творчасць. Гурт «Крама» зайграе свае этапныя і новыя песні ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» у фармаце Premium. У размове з... Болей »
«Я напісаў праект Канстытуцыі, каб калі паўстане вольная Беларусь, ажыццявіць яго», – гаворыць Барыс Давід Балтэ, які жыве ў Ізраілі. Герой нашага сюжэту пераехаў у Ізраіль з бацькамі ў 2005-м, калі яму было трынаццаць. Адслужыў у ізраільскім войску. Цяпер вучыцца на гісторыка і палітолага. Барыс марыць... Болей »
Паселішча ўзнікла яшчэ ў жалезным веку на маляўнічым пагорку, аточаным блакітнымі азёрамі. Але ў сярэднявеччы Полацкае княства паставіла тут замак не з-за хараства мясцовасці, а дзеля стратэгічных мэтаў – абароны сваіх межаў і стварэння цэнтру ўлады над мясцовай ваколіцай. У познім сярэднявеччы і ў Новы... Болей »
У Польшчы іх называлі савецкімі шпіёнамі, а ў СССР – польскімі. Чым насамрэч займаліся чальцы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі? Высвятляем у новым выданні белсатаўскага ток-шоу «Intermarium». КПЗБ, якою кіравала Масква, была створана ў кастрычніку 1923 года, каб дэстабілізаваць грамадска-палітычную... Болей »