- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка).... Болей »
За дзвярыма нешта пастуквала і бразгатала. Першая фрэйліна прынцэсы з зацікаўленасцю павярнулася на гук і скрывіла тварык — дзверы расчыніліся з неймаверным грукатам. Б’ючы жалезнымі пятамі ў мармуровую падлогу, у залу ўвайшоў рыцар са знятым шаломам. Яго панцыр быў старанна апырсканы нечым чырвоным... Болей »
Гога расплюшчыў вочы і пацягнуўся. Яркія сонечныя промні прабіваліся нават праз шчыльныя фіранкі, паказваючы, што ўжо даўно пачаўся дзень. Аднак нахабнае сонца Гогу не бянтэжыла: калі прачнуўся, тады і раніца. А зранку ён спяшацца не любіў, нават калі ранак пачынаўся пасля дванаццатай гадзіны. Прыняўшы... Болей »
У рамках праекту «Кнігі бяз літар на Kamunikat.org» найноўшае апавяданне Віталя Воранава, напісанае падчас каранціннага закрыцця. Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт... Болей »
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць»... Болей »
Кніжніка забралі пад раніцу. Два бамбізы ў спартовых нагавіцах і рыпучых скуранках выцягнулі яго з кватэры, запхнулі ў ліфт і пільна сачылі за кожным ягоным рухам. Кніжніка не расстралялі імем рэвалюцыі пад вокнамі ўласнай кватэры, таму што скуранкі насілі ўжо не прагныя да крыві чэкісты, а іх больш... Болей »
Напрыканцы пяцідзесятых гадоў дваццатага стагоддзя польская народная ўлада імкнулася, каб дзеці, нават у беларускіх вёсках Падляшша не нараджаліся на запечку, а ў сапраўдных, чыстых радзільных дамах. З-за гэтай ініцыятывы я нарадзіўся ў мястэчку Гайнаўка, 2 снежня 1959 года, і пасля чатырох дзён вярнуўся... Болей »
Вялікі гетман літоўскі каторы дзень піў, не пакідаючы пакоі ў аршанскім замку. У князя Канстанціна Іванавіча быў кепскі настрой. Кепскі, як жнівеньскае надвор'е, што не змянялася ўжо колькі дзён: ліў бясконцы дождж. Вялікі гетман піў, шукаючы ў моцных напоях адзінага ратунку ад свайго неймаверна паганага... Болей »
На сцэну выйшаў невысокі таўстун у аранжавым камбінезоне. У камбінезонах такога зыркага колеру зазвычай працуюць дарожныя рабочыя і прыбіральшчыкі вуліцаў: так аўтамабілісты здалёк могуць пабачыць, што наперадзе нехта ёсць. На галаве ў яго была вялікая мужчынская насоўка, завязаная вузламі па краях... Болей »
За дзвярыма загрукатала, забразгатала, загрымела. — Ваша Каралеўская Мосць! — запыханы канцлер уварваўся ў спачывальню, збіўшы па дарозе слугу, які не паспеў дастаткова шырока адчыніць дзверы. Парык у канцлера збіўся набакір, праз пудру на твары праступілі чырвоныя плямы. “Не так, — з уздыхам падумаў... Болей »