- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец 1927-га выдаўся вельмі сцюдзёным. Старажылы казалі, што не памятаюць такіх лютых маразоў за ўсё сваё жыццё. Зрэшты, Антон Хлюдзінскі прывык да такіх размоваў: старажылы ніколі нічога такога не памятаюць. І часта — не таму, што такога ніколі не было, а таму, што дажылі ўжо да склерозу. Але маразы... Болей »
— І з таго часу ўсё, усё пайшло не так і не туды! — Што пайшло не так? Куды — не туды? — зняможана спытаўся Бучацкі. Ён ужо стаміўся ад напорыстага госця, але той нібыта і не заўважаў, што гаспадар кабінета глядзіць на яго жаласлівым позіркам пабітага сабакі. Госць шпаркімі крокамі хадзіў па кабінеце... Болей »
"Парадку" Валік, як і ўсе астатнія курсанты, падрыхтаваў яшчэ напярэдадні, з вечара: адпрасаваў белую кашулю, навёў стрэлкі на чорных нагавіцах, пантофлі нашмараваў так, каб блішчэлі як у ката яйцы. Словам, рыхтаваўся да сённяшняга дня як мае быць. Дзень быў не абы сабе — лёсавызначальны, і таму Валік... Болей »
Прынцэса сядзела ў задуменнасці. Перад ёй стаяў нялёгкі выбар. Можна было пафарбаваць валасы адразу ў малінавы, балотна-зялёны і канарэйкава-жоўты колеры і ў такім выглядзе схадзіць папалохаць настаўніка малявання. Цікава, якія эмоцыі выкліча ў яго такая палітра? Другім варыянтам было пагаліць галаву... Болей »
Прынцэса ўвайшла ў даўжэзную залу. Сказаць, што яе накрыла хваля смуроду — значыць, беспардонна ідэалізаваць сытуацыю. У дзверы білася спёртае паветра, у якім перамяшаліся пахі жывёльных і чалавечых выпарэнняў, сырога мяса і травы, свежыны і гнілізны… Але гэта была Сапраўдная Прынцэса: яна нават не заўважыла... Болей »
Прынцэса сядзела на стальцы і боўтала нагамі. Канечне, калі б у зале былі якія-небудзь замежныя пасланцы, яна б не паводзіла сябе так бяздумна — усё ж такі яна Сапраўдная Прынцэса і ведае правілы этыкету! Але цяпер у зале не было нікога чужога. Зусім нікога. Ну-удна… Толькі канцлер стаяў абоч стальца... Болей »
З артыкула ў газеце "Сакрэтныя абследаванні": "На думку навукоўцаў, знойдзены ў Дрысе стод з'яўляецца ня проста старажытным паганскім божышчам. Не выключана, што гэта ключ для ўваходу ў іншыя часава-прасторавыя вымярэнні". (фрагмент)... Болей »
Рыцар з палёгкай уздыхнуў: апошнія пару гадзін ягоны меч прасякаў дарогу ў густым непралазным кустоўі. Зрэшты, яму гэтая пара гадзін падалася ледзь не парай стагоддзяў — ісці праз гэтыя паўночныя джунглі было вельмі нялёгка. Але цяпер нязручнасці дарогі засталіся ззаду, ён выйшаў на ўскраек лесу. Перад... Болей »
Аркадзь Барысавіч стаяў перад пад’ездам блякла-жоўтага дома. Бронзавая шыльда на доме паведамляла, што будынак перад ягонымі вачыма лічыцца помнікам архітэктуры канца дзевятнаццатага стагоддзя і ахоўваецца дзяржавай. Калі меркаваць па вонкавым выглядзе будынка, то насамрэч дзяржаву не вельмі клапаціў... Болей »
Аднарукі паварушыў прутком у вогнішчы, вакол якога сядзела дзятва і слухала ягоны расповед. Падтрымліваць цяпельца стала ягоным абавязкам пасля таго, як мужчына страціў адну руку і быў ужо непрыдатны ні для палявання, ні для якой іншай мужчынскай працы. (фрагмент)... Болей »