be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Праклятая вышыня
epub

Праклятая вышыня

Аповесць
Быкаў Васіль

Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »

Дажыць да світання
pdf

Дажыць да світання

Аповесці
Быкаў Васіль

У кнігу народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы ўвайшлі яго шырока вядомыя творы «Альпійская балада», «Дажыць да світання», «Сотнікаў», «Абеліск».... Болей »

У тумане
mobi fb2 epub pdf

У тумане

Аповесці
Быкаў Васіль

Новая аповесць Васіля быкава “У тумане” прысвечана партызанам. Разведчыкі Бураў і Войцік павінны абясшкодзіць чалавека, які быццам служыць фашыстам. Пра гэты цяжкі паход і расказваецца ў творы. Трагічны лёс селяніна Хведара Роўбы ў гады сталінскіх рэпрэсій пакладзены ў аснову аповесці “Аблава” Аповесць... Болей »

Кар´ер
fb2 mobi epub pdf

Кар´ер

Раман
Быкаў Васіль

Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева.... Болей »

Знак бяды
epub pdf

Знак бяды

Аповесць
Быкаў Васіль

Ці лёгка было казаць праўду пасьля доўгіх дзесяцігодзьдзяў змовы маўчаньня і адкрытай хлусьні? Напэўна імкненьне да праўды і яе выкрываньня прывялі да таго, што Васіль Быкаў не пайшоў па цячэньні, але выступіў насупраць хлусьні і мане пра лёсы беларусаў. Яшчэ ў час калі Савецкі Саюз падаваўся непахісным... Болей »

Знак бяды

Знак бяды


Быкаў Васіль

У новай аповесці Васіль Быкаў піша пра трагічны лёс жыхароў хутара Яхімоўшчына — Сцепаніды і Петрака Багацькаў. У жыцці гэтых людзей адлюстраваліся тыя нягоды, якія выпалі на долю беларускага народа, яго барацьба з фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.... Болей »

Збор твораў у чатырох тамах
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

аповесці, апавяданні
Быкаў Васіль

Мы наступалі. Надвор’е выдалася такое, што горш не прыдумаеш: увесь дзень ішоў дождж напалам са снегам. Не падсохлая яшчэ ад вясновага разводдзя зямля зусім раскісла, гразь на дарозе перамяшалася са снегавой кашай, у якой агідна хлюпалі нашыя змакрэлыя ногі. Пад вечар, да таго ж, усчаўся напорысты, віхурны... Болей »

Збор твораў у чатырох тамах
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

том 3 аповесці
Быкаў Васіль

У гаманлівым людскім патоку ён памалу ішоў, куды ішлі ўсе,— па пероне, уздоўж вакзала, праз металічныя веснічкі на прывакзальную плошчу. Але на плошчы натоўп пасажыраў рассыпаўся ў розных кірунках — да аўтобуса, у памяшканне вакзала, на стаянку таксі, у багажню,— і ён замарудзіў хаду. Ён не ведаў, куды... Болей »

Збор твораў у чатырох тамах
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

Аповесці
Быкаў Васіль

Усё. Спрачацца не будзем, стройце людзей! – сказаў Іваноўскі Дзюбіну і выйшаў з-за вугла пуні. Даўганогі, худы і нязграбны ў сваім белым абвіслым маскхалаце старшына Дзюбін памкнуўся нешта сказаць, але змоўчаў; у снегавым змроку блізкае ночы было відаць, як незадаволена перасмыкнуўся яго цёмны ад сцюжы... Болей »

Збор твораў у чатырох тамах
pdf

Збор твораў у чатырох тамах

Аповесці
Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Здрада” і “Альпійская балада”. Народны пісьменнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Леніяскай прэміі Васіль Быкаў належыць да самых популярных сучасных пісьменнікаў не толькі ў беларускай літаратуры, але i ў маштабах усёй шматнацыянальнай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org