- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
У кнігу В. Быкава ўвайшлі две аповесці: «Яго батальён» і «Пайсці і не вярнуцца». Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новых аповесцях Васіля Быкава. Героі гэтых твораў здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі... Болей »
Аповесць Васіля Быкава “Воўчая зграя” – аповесць, як большасць твораў аўтара, пра вайну. Пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра памяць мінулых дзён. Галоўны герой аповесці партызан Ляўчук, які ў час ваенных дзеянняў, вырываючыся з акружэння, застаўся сам з нованароджаным дзіцёнкам на руках, бацькі... Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »
Звычайна ён прыходзіў сюды на заходзе сонца, калі міналася спёка і ля ракі на яе крутых, зарослых хмызняком берагах пачынала цягнуць прахалодай. Надвячоркам амаль сціхаў вецер, знікала дакучлівая рабізна на вадзе, наставаў час начное рыбалкі. Прыезджыя з горада рыбакі таропка растыкалі па камяністых... Болей »
Wasilij Bykow należy do tych pisarzy, którzy konsekwentnie trwają przy problematyce wojennej. Urodził się w 1924 roku na Białorusi. Podczas wojny walczył w szeregach Armii Czerwonej. Pisze od roku 1956. W Polsce ukazały się następujące nowele Bykowa: «Trzecia rakieta» (PIW 1963) oraz «Ballada alpejska... Болей »
Wasyl Bykow urodził się w 1924 r. na Białorusi. Podczas wojny walczył w szeregach Armii Czerwonej. Obecnie pracuje w Grodnie, w redakcji miejscowej gazety. Pisze od roku 1956 i należy do czołowych przedstawicieli młodej prozy radzieckiej. Byków zajął się wyłącznie tematyką wojenną, interesuje go zwłaszcza... Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »
Дарагі сябра чытач! Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў. нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне... Болей »
Аповесць “Мёртвым не баліць”, дзе паказана суровая праўда вайны, В. Быкаў напісаў у 1965 годзе. Аднак асобнай кніжкай яе ў той час выдаць не ўдалося, аповесць пабачыла свет толькі ў чацьвёртым томе Збору твораў пісьменніка. Зараз з ёю мае магчымасць пазнаёміцца шырокае кола чытачоў.... Болей »