- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.
Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.
У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".
Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.
З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.
Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".
Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.
Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.
Выдаючы гэтую невялічкую кніжку, аўтар хацеў узнавіць на яе старонках некалькі сціплых вобразаў нашых людзей, якім у памятныя гады вайны было наканавана лёсам выканаць свой часам непрыкметны, але заўжды мнагатрудны абавязак у барацьбе з нямецкім фашызмам. Гэта не прыгожае апісанне незвычайных подзвігаў... Болей »
Самае першае непадцэнзурнае выданьне. Аповесьць была напісана ў 1965 годзе, але ў Беларусі выдадзена дваццаць гадоў пазьней са шматлікімі праўкамі і скарачэньнямі. За мяжой публікацыя ўбачыла сьвет адразу пасьля напісаньня ў 1965. Кніга выдадзена на Тарашкевіцы.... Болей »
На першым заходзе атака сарвалася. Ахапіўшы падковай вышыню, рота спрабавала ўварвацца ў траншэю на самай вяршыні, але не дайшла нават да палавіны схілу. Шквальны агонь нямецкіх кулямётаў паклаў аўтаматчыкаў на голым, умерзлым ад ранішняга марозца, палетку, і так нейкі час паляжаўшы на ветры, яны перабежкамі... Болей »
«Юнкерсы» з’явіліся раптоўна. Іх крыжастыя імклівыя цені нечакана выслізнулі з—за стромкіх, разбітых мінамі чарапічных дахаў і абрынулі на горад імпэтны грымотны рэў. Запаволіўшы бег, Валока ўстрывожана глянуў у задымленае пажарамі неба і, заўважыўшы, што ад бліжэйшага самалёта ўжо адваліліся першыя... Болей »
То была цяжкая работа. Хай бы лепш ужо трапіўся глей, яго як—ніяк можна быіло б надзяўбці кіркай ды паціху павыкідаць рыдлёўкай. У гэтай жа праклятай лесавой зямлі, скрозь перавітай тоўстымі, як бізуны, і цвёрдымі, як дрот, яловымі каранямі, мала карысці ад кіркі, лома ці звычайнай штыхавой рыдлёўкі.... Болей »
Сіў-ш-шась, сіў-ш-шась, сіў-ш-шась... Вузее-меншае травяністы хамлак на лугавіне, бліжай і бліжай да альховага ўзлеску падступаюць трое касцоў ужо ўвесь луг за іх спінамі палёг даўжэзнымі, выгінастымі, як хвалі, пракосамі. Сонца, увабраўшыся ў сілу, зусім звузіла цень ад гушчаруалешніку, замакрэлі ад... Болей »
Ён упаў, спатыкнуўшыся аб штосьці, і адразу ж ускочыў – адчуў: трэба хутчэй ад гэтага месца, ад забітага камандафюрэра; пакуль не спахапіліся, трэба недзе зашыцца, схавацца, а можа, і прарвацца з завода. Але ў віхурыстым пыле, які накрыў цэх, амаль нічога не было відаць, і ён ледзьве не сунуўся ў чорную... Болей »
Зялёная «Пабеда» звярнула з шашы i накiравалася ў лагчынку. Там яна прыкметна збавiла хуткасць, разы два вiхлянулася ў глыбокiх слiзкiх каляiнах i перад самым мастком стала. Шафёр — малады белабрысы хлапчына ў ватоўцы — высунуўся з дзверцаў i, пазiраючы на заднiя колы, даў газ. Але i назад ужо машына... Болей »
Зборнік «Жураўліны крык» — першая кніжка пісьменніка. Сюды ўвайшлі два цыклы апавяданняў і аповесць на ваенную тэму. Цыкл «У ліхую часіну» ўключае апавяданні аб мужнасці савецкага салдата і яго самаахвярнай барацьбе з чужаземцам. Апавяданні з цыкла «Сляды на зямлі» расказваюць аб жыцці простых савецкіх... Болей »
Тыдзень ішоў нудны халодны дождж, мачыў і без таго намоклую ўжо зямлю. Дарога зусім раскісла, гразь распаўзалася пад нагамі, па каляінах сабраліся і нікуды не сьцякалі мутныя лужыны. Нават сьцежка наўзбоч за канавай і тая не высыхала за тыя невялікія прамежкі, як трохі пераставаў дождж, была сьлізкая... Болей »