be

Быкаў Васіль

Быкаў Васіль

Васіль Быкаў (1924-2003) Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены.

Упершыню творы Васіля Быкава былі апублікаваныя ў 1947 годзе, аднак творчая біяграфія пісьменьніка пачынаецца з апавяданьняў, напісаных у 1951 годзе. Тэматыка раньніх апавяданьняў, дзеючымі асобамі якіх сталі жаўнеры і афіцэры, вызначыла далёйшы лёс Быкава, многія з твораў якога прысьвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Бескампраміснасьць прозы Быкава стала прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменьніка ў ачарненьні савецкага ладу.

У 1974 годзе Васіль Быкаў быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (за аповесьць "Дажыць да світання", 1973), у 1980 годзе атрымаў званьне Народнага пісьменьніка Беларусі, у 1986 годзе - быў уганараваны Ленінскай прэміяй за аповесьць "Знак бяды".

Некаторыя творы пісьменьніка, такія як аповесьці "Трецяя ракета" (1962), "Дажыць да світання", былі экранізаваныя.

З 1972 па 1978 год Васіль Быкаў займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР.

Вядомасьць Васілю Быкаву прынесла аповесьць "Трэцяя ракета", напісаная ў 1962 годзе. У 1960-е ён публікуе аповесьці "Альпійская балада", "Мёртвым не баліць", у 1970-я - "Сотнікаў", "Абеліск", "Дажыць да світання", "Пайсці і не вярнуцца".

Гэтыя творы паставілі Васіля Быкава ў адзін шэраг з выдатнымі майстрамі ваеннай прозы XX стагодзьдзя.

Сярэдзіна 90-х нібыта вярнула пісьменьніка ў савецкія часы. Шырокая траўля ў дзяржаўнай прэсе, забарона, цэнзура на выхад яго новых твораў, пагаршэньне на гэтай глебе здароўя вымусілі Быкава пакінуць Радзіму. Некалькі гадоў ён жыў за мяжой.

Быкаў Васіль. Выданьні

Апошні баец
epub

Апошні баец

Аповесць
Быкаў Васіль

Маёнтак гарэў. Над кучаравістымі верхавінамі вязаў і ліп шугала ў паднябессе мітуслівая вогненная грыва. Густыя шэрыя воблакі дыму вяртлявымі клубамі валілі ўгару; вецер раздзьмухваў, ірваў і іскрыў у наваколлі жудасць пажару; слаўся ўдушлівы горкі смурод. Ад смуроду, дыму і пылу, узнятага выбухамі... Болей »

Пасляжыццё
pdf

Пасляжыццё


Быкаў Васіль

Аказалася, што дзевяць гадоў, якія прайшлі са смерці Васіля Быкава, — недастатковы час для таго, каб асэнсаваць ролю пісьменніка ў гісторыі краіны і яе літпрацэсу ў прыватнасці. Дагэтуль застаецца спрэчным і месца, якое Быкаў заняў у пантэоне герояў сучаснай Беларусі. Гэтай кніжкай мы хочам падкрэсліць... Болей »

Болото. Волчья яма. Стужа

Болото. Волчья яма. Стужа


Быков Василь

Творчество гениального белорусского писателя Василя Быкова хорошо известно в России, в других странах бывшего Советского Союза и вообще в мире. В повестях Василя Быкова критики видят воскрешение традиций Эриха Марии Ремарка и Альбера Камю и отмечают также, что художник обогатил литературу собственно... Болей »

Скарыніч
pdf

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік
Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі.... Болей »

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса
pdf epub mobi fb2

Жыццё і творчасць Анатоля Іверса

Успаміны Згадкі Рэцэнзіі Прысвячэнні Пісьмы Фотаздымкі
Чыгрын Сяргей уклад.

Выданне прысвечана памяці Анатоля Іверса (Івана Дарафеевіча Міско) (1912-1999), беларускага паэта, журналіста і публіцыста, удзельніка Другой сусветнай вайны. У кнізе праз успаміны сяброў, літаратараў, землякоў раскрываецца непаўторная і таленавітая асоба, цікавая творчая біяграфія аднаго з выдатных... Болей »

Невядомая Беларусь
pdf

Невядомая Беларусь

Аналітычныя эсэ

У эсэістычнай форме кніга распавядае пра Беларусь, гісторыю, культуру і мэнтальнасьць яе насельнікаў. Гэта – краіна, убачаная вачыма ня толькі беларусаў, але і нашых суседзяў, палякаў і расейцаў. Аўтары кнігі – вядомыя беларускія інтэлектуалы, пісьменьнікі і гісторыкі, польскія і расейскія дасьледнікі... Болей »

Выбраныя творы
pdf epub

Выбраныя творы


Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны... Болей »

Наш Быкаў

Наш Быкаў

кніга ўспамінаў

Год як няма з намі Васіля Быкава. Яшчэ выходзяць часопісы з падрыхтаванымі ім да друку творамі. Яшчэ ўсё шлюць яму з далёкіх краёў лісты расчуленыя чытачы. Яшчэ ў пісьменніцкіх даведніках не паспелі пасля ягонага прозвішча закрыць чорную дужку з датаю смерці. Але ўжо не ўсміхнуцца пры сустрэчы яго добрыя... Болей »

Літаратурная Беларусь 7 (191) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (191) 2022

Культурна-асветніцкі праект

Яго прозвiшча ў беларускага чытача можа пакуль асацыявацца найперш цi з маркай пiсталета нямецкай вытворчасцi, цi — у лепшым выпадку — з iмем англiйскага раманiста-гiсторыка Скота, або з творцам-асветнiкам Вальтэрам. Аднак яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя такое прозвiшча мелi шматлiкiя сем’i латгальскiх... Болей »

Літаратурная Беларусь 5 (189) 2022
pdf

Літаратурная Беларусь 5 (189) 2022

Культурна-асветніцкі праект

120 гадоў таму 20 траўня непадалёк ад Мінска ў вёсцы Каралішчавічы нарадзіўся адзін з самых таленавітых і трагічных беларускіх паэтаў Язэп Пушча (Іосіф Паўлавіч Плашчынскі). Ён быў пятым cынaм y cям’i непісьменных сялян. Рaнa дaлyчыўcя дa пpaцы i ў двaнaццaць гaдoў, пaводле ягo cлoў, «y кacьбe aмaль... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org