- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Чыгрын
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.
Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.
На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.
Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.
Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).
Аўтар кнігі згадвае жыццёвыя шляхі і раскрывае творчыя стасункі тых майстроў прыгожага пісьменства, чый лёс быў звязаны са Слонімшчынай. Выданне найперш вызначаецца літаратурна-краязнаўчай накіраванасцю. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю і мастацкім словам... Болей »
Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівую гістарычную мазаіку Слонімшчыны, дзе арганічна пераплецены яе мінулае і сучаснае. Кнігу з цікавасцю прачытаюць усе тыя, хто любіць і захапляецца гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны.... Болей »
“Сваім талентам пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргей Чыгрын аддана служыць Беларусі” – так сказала пра яго пісьменніца Вольга Іпатава. І гэтая кніга – таму пацвярджэнне. У ёй – творчая справаздача перад чытачамі і перад самім сабой, каб паказаць вынікі ўласнай творчай дзейнасці за пражытыя... Болей »
Каляндар адлюстроўвае падзеі, якія адбыліся на Слонімшчыне ў мінулых стагоддзях, а таксама год, дзень, месяц нараджэння і смерці вялікіх і вядомых асобаў Слонімшчыны і тых, хто тут жыў, вучыўся і працаваў.... Болей »
У новую кнігу пісьменніка, краязнаўца, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя гісторыі Слонімшчыны, яе людзям і падзеям. Артыкулы былі напісаны аўтарам у апошнія два гады.... Болей »
У гэтым выданні даследуецца гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны ХХ — пачатку ХХI стагоддзя. Гэта адно з першых асобных даследаванняў гісторыі рэгіянальнага перыядычнага друку ў Беларусі.... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Дзятлаўшчыне, яе знакамітым людзям, помнікам і мясцінам. Артыкулы напісаны падчас гісторыка-краязнаўчых вандровак і незабыўных сустрэч на дзятлаўскай зямлі. У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея і з асабістага архіва аўтара.... Болей »
Кніга Сяргея Чыгрына пра лёсы беларусаў ХХ — пачатку XXI стагоддзяў. У ёй чытачы прачытаюць пра малавядомыя раней факты з жыцця і дзейнасці Адольфа Зенюка, Уладзіміра і Яўгена Хлябцэвічаў, Уладыслава Казлоўшчыка, Георгія Пеха, Міхася Ліста, Пятра Першукевіча, Андрэя Чэмера, Уладзіміра Урбановіча, Алега... Болей »
Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921).... Болей »
Віктар Швед нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора Гайнаўскага павета (Польшча). Паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Вучыўся ў беларускіх школах у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім (Польшча). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне... Болей »