be

Чыгрын Сяргей

Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.

Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.

Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.

Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.

Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).

Чыгрын Сяргей. Выданьні

Пан Трудоўскі
pdf

Пан Трудоўскі

З літаратурнай спадчыны
Лейка Кандрат, Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар

Упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры пад адну вокладку сабраны адшуканыя ў архівах і бібліятэках асобныя творы пачынальніка беларускай літаратуры, аўтара «Нашай нівы» ў 1911–1921 гадах — паэта, празаіка і драматурга Кандрата Лейкі (1860–1921).... Болей »

Шляхамі Беласточчыны
pdf epub

Шляхамі Беласточчыны

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы
Чыгрын Сяргей

У сваёй новай кнізе Сяргей Чыгрын працягвае даследаваць лёсы беларусаў, якія родам з Беласточчыны, а таксама жыццёвыя дарогі знакамітых асобаў Бацькаўшчыны, якія ў розны час мелі і маюць сёння дачыненне да беластоцкай зямлі.... Болей »

Хочацца дахаты
pdf epub

Хочацца дахаты

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы. Гутаркі. Лісты. Аўтографы
Чыгрын Сяргей

У сваю кнігу Сяргей Чыгрын уключыў артыкулы пра людзей малавядомых, якія заслужылі ўдзячную памяць беларусаў, такіх як Андрэй Вайтовіч, Віталь Губарэвіч, Алесь Асіпчык, Ганна Кароль, Васіль Струмень, Ян Збажына і іншых. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаныя Міколу Арочку, Янку Саламевічу, Аляксею Пысіну... Болей »

Ачышчэнне душы
pdf epub

Ачышчэнне душы

Успаміны пра Валянціна Ермаловіча
Карпечанка М., Чыгрын Сяргей - уклад.; Чыгрын Сяргей - прадм.

Кнігу, якую вы, шаноўныя чытачы, трымаеце ў руках, напісалі тыя, хто добра ведаў, шчыра сябраваў і вучыўся ў выдатнага педагога, рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі Валянціна Іванавіча Ермаловіча. Гэта кніга — светлая памяць пра чалавека, якога мы ведалі, якога часта прыгадваем сёння самымі... Болей »

Слонім і ваколіца
pdf epub

Слонім і ваколіца

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі
Чыгрын Сяргей

Калі вы яшчэ не былі ў старажытным беларускім горадзе Слоніме, то спазніліся як мінімум на 200–300 гадоў. І шмат чаго ўжо не ўбачыце. Але моцна засмучацца не трэба. Бо Слонім — горад, пра які можна распавядаць бясконца, ды і паглядзець тут ёсць што нават і сёння. Кніга Сяргея Чыгрына прысвечана Слонімшчыне... Болей »

Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках
pdf

Гісторыя Слоніма на старых фотаздымках і паштоўках

[1900–1950]
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына адлюстроўвае аблічча Слоніма, яго архітэктуру, помнікі, падзеі, а таксама людзей, якія жылі ў першай палове ХХ стагоддзя ў гэтым старажытным і багатым на гістарычныя факты горадзе над Шчарай. Фотаздымкі і паштоўкі з архіва аўтара.... Болей »

Іншых шляхоў не было
pdf

Іншых шляхоў не было

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы, гутаркі
Чыгрын Сяргей

Кніга Сяргея Чыгрына складаецца з пяци раздзелаў. У першым аўтар распавядае пра тых людзей, якія змагаліся за Беларусь, і пра тых, якія дапамагалі беларускай культуры, гісторыі, літаратуры. У другім ідзе гутарка пра беларусаў Беласточчыны. У трэцім аўтар спыняецца на гісторыі Слонімшчыны. У чацвёртым... Болей »

Легенды і паданні Слонімшчыны
pdf

Легенды і паданні Слонімшчыны


Чыгрын Сяргей

У гэту мініяцюрную кніжачку ўвайшлі легенды і паданні Слонімшчыны, якія сабраў і пераказаў літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын са Слоніма. Задача збірання і апублікавання вуснай народнай творчасці сёння асабліва надзённая. У выніку сацыяльнадэмаграфічных працэсаў адбываецца разбурэнне традыцыйнай... Болей »

Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны
pdf epub

Краязнаўчымі сцежкамі Зэльвеншчыны

артыкулы, гутаркі
Чыгрын Сяргей

У кнігу беларускага пісьменніка, гісторыка і краязнаўца Сяргея Чыгрына ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя Зэльвеншчыне, яе гісторыі, людзям і помнікам. Яны былі напісаны падчас вандровак па зэльвенскім краі. Зэльва — невялічкі гарадок у Гродзенскай вобласці, што раскінуўся на левым беразе ракі Зальвянкі (прыток... Болей »

Слонімскі буквар
pdf

Слонімскі буквар

даведнік па горадзе Слоніме і раёне
Чыгрын Сяргей

Гэтае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы даведнік па горадзе Слоніме і раёне, дзе арганічна пераплятаюцца мінулае і сучаснае Слонімшчыны. Кніга будзе цікавай усім тым, хто захапляецца гісторыяй і краязнаўствам сваёй Бацькаўшчыны, але найперш школьнікам і іх бацькам, настаўнікам і турыстам.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org