- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сяргей Чыгрын
Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і калгаснікаў. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча (1977) і філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна (1979-1980), настаўнікам Глоўсевіцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна (1985-1988), карэспандэнтам раённай газеты “Слонімскі веснік” (1988-1992), намеснікам галоўнага рэдактара “Газеты Слонімскай” (1992-2014), цяпер працуе загадчыкам літаратурнай часткі ДУК “Слонімскі драматычны тэатр”.
Вершы друкаваліся ў газетах і часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”, “Маладосць”, “Полымя”, “Роднае слова”, “Літаратура і мастацтва”, “Верасень”, “Наша слова”, “Ніва”, “Czasopis” і іншых, у альманахах і калектыўных зборніках “Дзень паэзіі”, “Далягляды”, “Галасы”, “Бацькаўшчына”, “Паланэз”, “Новы замак”, “Брама” і іншых.
Аўтар больш за 60 кніг паэзіі, літаратуразнаўчых і гісторыка-краязнаўчых кніг. З’яўляецца таксама аўтарам і выдаўцом шматлікіх беларускіх буклетаў, паштовак, плакатаў, праграмак, а таксама песень.
На беларускую мову пераклаў вершы французскіх паэтаў Поля Элюара, Луізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Верлена, украінскіх паэтаў Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай, турэцкага паэта Фазыла Хюсню Дагларджы, п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па іх п’есах пастаўлены на сцэне Слонімскага драматычнага тэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў п’есы “Белая Мышка”, “Зачараваная хатка”, “Падарункі Дзеда Мароза”, “Зайкаў скарб”, “Банкамат для пенсіянераў”.
Вершы Сяргея Чыгрына перакладаліся на рускую, польскую, украінскую і іншыя мовы.
Сяргей Чыгрын з’яўляецца пераможцам конкурсаў журналістаў “Польшча – прыязная суседка Беларусі” (III месца, 2004, 2005), літаратурнага конкурсу імя Ежы Гедройца (II месца, 2009), прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (III месца, 2016), пераможцам конкурсу за лепшую публікацыю па тэматыцы Дня беларускага пісьменства ў рэспубліканскіх друкаваных СМІ (2019), пераможцам конкусу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017-2019 гады ў рамках Першага Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (2020).
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
У Індыі рыхтуюць тэлевізійны серыял, у якім распавядуць пра даўні канфлікт дравідаў і арыйцаў. Чаканы выпуск серыялу сустрэў і немалое процідзеянне з боку індыйскіх нацыяналістаў. Чаму? Як вядома, дравіды — аўтахтонныя насельнікі цяперашняй Індыі, яны візуальна цямнейшыя, самыя тыповыя — на поўдні Індыі.... Болей »
Пра тое, як сябра журы конкурсу Валерый Герасімаў, дасведчаны бібліятэкар-бібліёграф, края- і кнігазнавец, пачаў цікавіцца гісторыяй і якія парады дае ўдзельнікам конкурсу — у нашым інтэрв’ю.... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Часопіс «Верасень» — літаратурна-мастацкае выданне для моладзі. Яно было заснавана па ініцыятыве Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, каб падтрымаць маладых літаратараў. Перыядычнасць выхаду часопіса «Верасень» — два разы на год. Аўтары: Вікторыя Смолка. Аліна Паўлоўская. Марыя Бадзей. Вераніка... Болей »
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля... Болей »
…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай... Болей »
Калі я паступіў у Віленскі мастацкі інстытут і пачаў вывучаць літоўскую мову, калегі літоўцы вельмі дзівіліся, што я разумею творы Крысціёнаса Данелайціса (1714–1780), бацькі літоўскай літаратурнай мовы, лепш за іх. Сакрэт жа быў просты: мова гэтага паэта шчодра перасыпана славянізмамі. Існаванне Літвы... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Паводле рэформаў дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), праведзеных у 1564-1566 гг., паветы станавіліся цэнтрамі адміністрацыйнага, ваеннага, судовага і палітычнага жыцця лакальных сацыяльных структур — павятовых шляхецкіх карпарацый. На павятовых сойміках шляхта магла абмяркоўваць не толькі... Болей »