be

Дубавец Сяргей

Дубавец Сяргей

Сяргей Дубавец, пісьменьнік, літаратурны крытык, журналіст, выдавец (псэўданімы Сяргей Паўлоўскі, Алесь Кебік, С.Пхоў і інш.) Нарадзіўся 17 верасьня 1959 году ў Мазыры. Гадаваўся й вучыўся ў Менску. Скончыў журфак БДУ (1984). Служыў у войску (1978-1980). Удзельнік аб’яднаньня Беларуская Майстроўня (з 1980). Выдавец нефармальных часопісаў “Люстра дзён” (1980), “Бурачок” (1986), “Кантроль” (1988), “Літаратура” (1999) і інш.

Працаваў у выдавецтве БелСЭ (1984), газэце “Гомельская праўда” (1984-1987), часопісе “Нёман” (1987-1990). Галоўны рэдактар газэт “Свабода” (1990-91) і “Наша Ніва” (1991-2000), радыё “Балтыйскія Хвалі” (2000-2001), аўтар перадач на Радыё Свабода (з 1997).

Кнігі: “Практыкаваньні” (1991), “Русская книга” (1997, другое выданьне 2009), “Дзёньнік прыватнага чалавека” (1998), “Вострая Брама” (2005), “Вершы” (2007), “Як?” (2009). “Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду”(2012), “Errata: як што называецца, так і адбываецца” (2013), “Cіні карабель у блакітным моры плыве” (2014), “Д’ябал запрэжаны ў плуг” (2018), “Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу” (2019)

Электронны адрас: dubaviecs@gmail.com

Дубавец Сяргей. Выданьні

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Лявон Вольскі
Дубавец Сяргей

Адзін камэнтатар гэтых перадач на сайце Радыё Свабода выказаў сумнеў наконт маіх словаў пра тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму была пачаткам грамадзкага руху, які празь дзесяць гадоў прывёў краіну да незалежнасьці. Сапраўды, шмат хто мяркуе, што прычынай нашай незалежнасьці стаў развал... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ірэна Папурэнка
Дубавец Сяргей

Нараджэньне Беларускай Майстроўні я назваў цудам не таму, што хацеў узвысіць ці прыўкрасіць гэтую зьяву, а таму, што не знаходжу ёй рацыянальнага вытлумачэньня – чаму менавіта ў 1980-м годзе менавіта на філфаку БДУ і менавіта гэтыя людзі здавалася б на пустым месцы ажыцьцявілі этапны зрух у нашай гісторыі... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Янка Медзьвядзёў
Дубавец Сяргей

Калі нашу гісторыю ўявіць сабе як эпас, дык сёньняшнія часы ў ім бачацца мне кароткай фразай: “народ не сьпяваў”. Кіраўнікі і крыўды забываюцца, застаецца істотнае для вечнасьці. Посьпехі будуць па-ранейшаму чаргавацца зь няўдачамі, здабыткі са стратамі, радасьць са скрухай. Але ўсё гэта, пераменлівае... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Тацяна Шчасная
Дубавец Сяргей

У сям’і Шчасных было пяцёра дзяцей. Старэйшую дачку звалі Нэла – сёньня яна славутая мастачка Нінэль Шчасная, а малодшую звалі Тацяна. Розьніца ў Нэлы з Тацянай больш за дваццаць гадоў. Дык вось. У Нэлы была дачка Лада. І калі трыццаць гадоў таму малую Ладу запрасілі на Гуканьне Вясны ў Заслаўе, разам... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Віктар Асьлюк
Дубавец Сяргей

Тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму ўзьнікла й дзейнічала на філфаку БДУ, зусім ня значыць, што студэнты гэтага факультэту складалі ў ёй большасьць. Актыўных і сталых майстроўцаў зь ліку філёлягаў не было й дзясятка. Бадай, болей было мастакоў, якія прыходзілі сюды з Тэатральна-мастацкага... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Міклашэвічы
Дубавец Сяргей

Ігар Міклашэвіч і Рыта Гвозьдзік пазнаёміліся трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні. Пазнаёміліся й стварылі сям’ю. Сёньня Ігар – доктар навук, прафэсар, загадчык лябараторыі ў Тэхнічным унівэрсытэце, а да ўсяго яшчэ й пісьменьнік, і аматар горных падарожжаў. Рыта – запатрабаваны архітэктар. Маюць... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ларыса Сімаковіч
Дубавец Сяргей

Трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні да Ларысы Сімаковіч ставіліся як да цудатворыцы. Вось вам сабраліся людзі з вуліцы, у многіх мядзьведзь па вушах патаптаўся, а яна робіць зь іх сапраўдны хор! Народныя песьні ў яе апрацоўцы пачыналі гучаць такімі гукамі, якіх мы проста ня чулі. Уражаньне ўзмацнялася... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Андрэй Ясінскі
Дубавец Сяргей

Напэўна ж тыя, хто сабраўся ў Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму, не ўсьведамлялі напоўніцу, што закладаюць такім чынам пачатак публічнага руху, які некалі прывядзе да зьдзяйсьненьня самых неверагодных іхных мараў. Адчувалі толькі, што патрапілі ў тую кропку, дзе дзеецца штосьці вялікае, можа... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Аліна Барысевіч (Садоўская)
Дубавец Сяргей

Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас... Болей »

Вострая брама

Вострая брама

Гісторыя аднаго цуду. Ігар Марачкін
Дубавец Сяргей

Ігар Марачкін кажа, што трыццаць гадоў таму ў Беларускую Майстроўню яго прывёў бацька. А я думаю – не яго аднаго. У пэўным сэнсе мастак Аляксей Марачкін для ўсёй Майстроўні быў бацькам. Ня толькі таму, што даваў нэафітам чытаць “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча. Найперш таму, што ўвасабляў адказнага ў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org