- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.
Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь... Болей »
Прадстаўляць аўтара гэтага зборніка, думаю, будзе лішнім. Вядомы ён па шматлікіх зборніках паэзіі, па п’есах, па перакладах. Анатоль Вярцінскі – творца, вершы якога сталі песнямі. Новы зборнік, як сама назва гаворыць, сабраў пад адной вокладкай вершы розных гадоў, асобныя радкі, якія складаюцца ў цэласць.... Болей »
Міхась Башура - скончыў з адзнакай аддзяленне беларускай мовы i лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта БДУ (1997). Падчас вучобы ва унiверсiтэце прымаў удзел у выступленнях тэатра-студыi «Летуценнiк», працаваў у школе настаўнiкам беларускай лiтаратуры, у часопiсах «Першацвет» i «Беларусь», у газеце «Культура»... Болей »
Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай.... Болей »
Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі.... Болей »
Кнігу Чарльза Дыкенса ведае, бадай, кожны. Шматкроць экранізаваная, перакладзеная на сотні мовыаў свету, дачакалася нарэшце перакладу на беларускую. А, можа, інакш – беларускамоўны чытач нарэшце дачакаўся дыкенсаўскага “Олівера Твіста” на роднай мове. Класіка, як паказвае час, не старэе, і закранутыя... Болей »
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Месца дзеяньня раману — Беларусь ў 2050 годзе пасьля так званых «Непажаданых падзеяў» — шэрагу тэхнагенных і экалягічных наступстваў, якія прывялі да росту спадчынных захворваньняў... Болей »
Фантасмагарычны раман Іллі Сіна «Тэатральныя дэманы» пра падводнае падарожжа па затопленым Менску. Сама назва - «Тэатральныя дэманы» - наводзіць на думку, што гэтым разам карыфей бязглуздзіцы будзе дэканструяваць Міхаіла Булгакава. Сатырычнае апісанне ўмоўнай рэдакцыі толькі падмацоўвае страхі, але праз... Болей »
Выданьне прысьвечанае ціквай літаратурнай зьяве пад назовам суполка “ЯнаТрыЁн”. “Незвычайная” гісторыя паўстаньня суполкі – адлюстраваньне творчай неардынарнасьці і новых падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры. Вольга Рагавая, Юрась Ленскі, Адам Шостак і Васіль Паўлініч – маладыя літаратары, якія... Болей »
Гісторыя маладога беларускага хлопца, які, патрапіўшы ў вір студэнцкага Ленінграду, не згубіў беларускай шчырасьці і адкрытасьці. Сямідзясятыя гады – разгар пабудовы камунізму ў Краіне Саветаў, дзе чалавек можа дыхаць вольна, але толькі ў адзін такт з уладай, дзе можна верыць у Бога, але нельга хадзіць... Болей »