- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што... Болей »
Надрукаванае ў 24 нумары часопіса “Дзеяслоў” (5, 2006) і перадрукаванае 10 кастрычніка 2007 года ў газеце “Народная Воля” (№№ 161 – 162), апавяданне “Анёлак і я” – поўнае музыкі, філасофіі, паэзіі і таямніцы. Яно пра гламурную N – мастацкае ўвасабленне сучаснай дзелавой жанчыны, а таксама ж пра хлопчыка... Болей »
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў... Болей »
У новай кнізе вершаў Эдуард Акулін з размаітых шкельцаў вобразаў і метафар стварае шматколерныя вітражы свайго паэтычнага Сусвету, робячы гэта па-майстэрску выкшталцона і нязмушана. Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі на Веткаўшчыне. Скончыў Гомельскі... Болей »
Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса... Болей »
Выданьні, якія выходзілі пад агульнай шыльдай Друкапісы, цяпер сабраныя разам пад адной вокладкай. Сучасныя авангардныя паэты Зьміцер Вішнёў, Міхась Башура, Ільля Сін, Сяргей Патаранскі, Валянцін Татур, Віктар Жыбуль, Алесь Бычкоўскі, Ганна Ціханава ды Вальжына Морт сталі свайго роду пачынальнікамі і... Болей »
Праца Леаніда Лыча прысьвечаная пытаньню, якое доўгі час замоўчвалася дэфармавалася і асьвятлялася не з беларускіх пазыцыяў – гэта пытаньне міжнацыянальных адносінаў пасьля ваеннага дваццацігодзьдзя. Менавіта пасьля вайны азначыўся паварот у нацыянальнай палітыцы Масквы. Гэты паварот прывёў да катастрофы... Болей »
«Піліпікі» – нізка аповедаў Б. Пятровіча. Назва яе паходзіць ад імя галоўнага героя Піліпа, якога аўтар прымушае рабіць і думаць тое, што звычайна ня робіць і ня думае звычайны чалавек. Да першай публікацыі «П.» аўтар даў такі каментар: «П.» пісаліся ня жартам, не ўсур’ёз і ня дзеля выпендрону. Яны проста... Болей »
Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць... Болей »
У кніжцы прадстаўленыя артыкулы, што рыхтаваліся цягам апошніх дваццаці гадоў. У матэрыялах разглядаюцца самыя розныя творчыя постаці – па-узросце і эстэтычных поглядах. Фактычна перад чытачом вымалёўваецца сваеасаблівы культурны ландшафт.... Болей »