- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.
У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.
У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.
Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.
Рана ці позна кожны чалавек трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але героі... Болей »
Лета выдалася наўздзіў гарачае, па агародах сохла бульба, а пясок на вясковай вуліцы быў што прысак з печы — не вельмі і разгонішся басанож. Каровы вярталіся з пашы подбегам, галодным рыкам прыспешвалі сваіх гаспадынь, каб хутчэй ухапіць нарэзаных яблыкаў-паданак ці перастаялай травы, што недзе збіў... Болей »
Санька быў упэўнены, што ў яго будзе самая лепшая настаўніца. Так яму і падалося ў самы першы ўрок: яна была зусім не такая, як астатнія настаўніцы. Тыя, шчыра сказаць, былі вельмі падобныя на вясковых цётак: крыху паўнаватыя, рукі ад зямлі агрубелыя, загарэлыя за лета твары, гаворка простая і трымаюцца... Болей »
Добра, што гэтыя прысады са старымі разлапістымі клёнамі дасталіся неахайнаму дворніку. Іншыя вуліцы і сцяжынкі зараз таропка падмятаюцца, на іх завіхаюцца незразумела сярдзітыя дзядзькі і цёткі, размахваюць даўжэзнымі мётламі. Зласлівае “шырх-шырх” чуецца вакол, спуджанымі птушанятамі невысока ўзнімаецца... Болей »
На стале — талерка, хлеб, на пліце печкі — каструля з халоднымі пельменямі. Сашка вылаўліваў пельмені прама з каструлі, не хацеў пэцкаць талерку — і так горка нямытага посуду сабралася. Урокі парабіў, трохі паглядзеў тэлевізар. Пачало шарэць за вокнамі. Апрануўся, прынёс дроў. Выгрузіў ля печкі — малавата... Болей »
Васілёк прачынаецца заўжды ў адзін і той жа час. І глядзіць на спінку свайго драўнянага ложка. Там сонечны зайчык — сонца, заглядваючы праз акно, кідае свае прамяні на партрэт дзядулі на сцяне, і роўны чатырохкутнік святла адтуль кладзецца на спінку ложка. Край гэтага чатырохкутніка штодзень прыкметна... Болей »
Як вылупяцца з яйкаў, яны аднолькава пацешныя, іх прыемна браць у рукі, падносіць да твару, лавіць вуснамі маленькія дзюбы, што ўмомант ажываюць і пачынаюць працэджваць сліну. Гэта казытліва-прыемна, і жывы камячок у руках напаўняе сэрца чуйнасцю і адказнасцю — адказнасцю за жыццё. Потым качаняты пагубляюць... Болей »
Як сябраваць, каб было па-сапраўднаму? Як бараніць сябе і сяброў? Як гуляць так, каб было ўсім цікава? Як жыць з гэтымі дарослымі і не крыўдаваць на іх? Як прызнаваць свае памылкі і ці трэба іх прызнаваць? Ці можна плакаць, калі табе надта крыўдна? І як зрабіць так, каб нікому крыўдна не было? Вось такія... Болей »
Як жыць, калі табе толькі 14, а ў цябе няма бацькі, маці твая – п’яніца, ты павінен жыць і вучыцца ў інтэрнаце? Як жыць, калі ўся вёска, куды ты прыехаў на лета да маці, мяркуе, што ты – злодзей? Галоўны герой аповесці Сяргей вырашае жыць паводле свайго правіла: “Не плач, не бойся, не прасі. І не крадзі”.... Болей »
Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае... Болей »