be

Гапееў Валеры

Гапееў Валеры

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым — у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер — каледж сувязі) па спецыяльнасці «радыёсувязь і радыёвяшчанне». Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у савецкай арміі (1982 — 1984 гг.). Пасля працаваў на «Інтэграле» наладчыкам.

У 1992 г. пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы, працаваў на заводзе: токар, аператар станкоў з ЧПУ, інжынерам. У гэты ж час пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне «Абсалютнае жаданне» было надрукавана ў часопісе «Маладосць» у 1995 годзе. Часопіс «Крыніца» надрукаваў дэтэктыў на рускай мове «…И два в остатке» у 1994 г.. Невялікія карацелькі (сатырычныя гумарэскі) друкаваліся ў газетах. Працаваў у раённай газеце ў якасці пазаштатнага карэспандэнта.

У 1995 г. быў запрошаны на працу карэспандэнтам у новаствораную «Газету Уладзіміра Кудзінава» (пасля — «Газета для вас»). У 1997 г. перайшоў на працу ў раённую газету «Івацэвіцкі веснік». Цяпер працуе ў рэдакцыі раённай газеты адказным сакратаром.

Жанаты, сын нарадзіўся ў 1989 г., дачка — ў 1998 г.

Гапееў Валеры. Выданьні

Пазл
pdf

Пазл

Раман
Гапееў Валер

Што наш лёс, як не вынік дзейнасці дзясяткаў і соцень чалавек вакол? Што містыка, як не збег шматлікіх абставін? Што чалавек у сістэме? Жывёлінка дрыжачая ці права мае на свой суд, калі сляпыя і глухія суд дзяржаўны, суд людскі і суд Божы? Што ўрэшце наша жыццё, як не адзіны вялізны пазл, дзе кожны фрагмент... Болей »

Мая мілая ведзьма
epub

Мая мілая ведзьма

Школьны раман
Гапееў Валерый

Аднойчы наступае такое: дзевятая гадзіна дзевятая хвіліна дзевятага чысла дзевятага месяца ў дзевяты месяцовы дзень. Яна заходзіць у клас. Для ўсіх іншых дзесяцікласнікаў яна застаецца звычайнай, хіба крыху больш незалежнай і самастойнай дзяўчынкай, але ты, яе аднакласнік, будзеш ведаць, што яна — ведзьма.... Болей »

Ноч Цмока
epub

Ноч Цмока

Раман
Гапееў Валеры

Калі непрыемнасці пачынаюцца з раніцы – значыць, гэта будуць вялікія непрыемнасці. Палова на сёмую. Гарадок пусты. Я іду па праезнай частцы, бо на гэтай вуліцы, якая сцелецца ўздоўж высачэзнай сцяны-агароджы калоніі, няма ходніка. Цёмна-шэрая, амаль чорная ад вільгаці стужка асфальту бяжыць уніз, да... Болей »

Ноч цмока
pdf

Ноч цмока


Гапееў Валеры

Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае... Болей »

Праклён
pdf epub

Праклён

Раман
Гапееў Валеры

Першы беларускі раман пра сучаснасць, у якім містычнае і міфалагічнае адваёўвае сваё права на існаванне ў рэчаіснасці і робіцца неад’емнай часткай нашага жыцця. Пакутлівыя пошукі выхаду з-пад улады Праклёну прыводзяць да неабходнасці паверыць. У рамане выяўляюцца тыя сілы, якія ўпарта адносіліся да міфічных... Болей »

Сонечная паляна
pdf

Сонечная паляна

казка
Гапееў Валеры

Жылі-былі на адной вясёлай паляне разам з іншымі звярамі Вожык і Заяц. Добра ім жылося, ды ў адзін дзень хмары засланілі сонца і пачаў ісці дождж, доўгі, бясконцы. Хіба зачырванеюць ягады, вырастуць грыбы? Што рабіць? Па падказцы мудрага Крумкача Вожык і Заяц пайшлі ў лес шукаць іншую паляну. Маленькія... Болей »

Я размалюю для цябе неба
epub

Я размалюю для цябе неба

Аповесці, апавяданні. Рэальнасць, містыка, фантастыка
Гапееў Валеры

Рана ці позна кожны падлетак трапляе ў такую сітуацыю, калі неабходна рабіць выбар. Выбар жорсткі, цяжкі, калі крочыць можна толькі ў адзін ці другі бок, калі і адзін, і другі крок патрабуюць ахвяры і разумення, пакутлівага пераасэнсавання каштоўнасцей. Добра, калі побач ёсць нехта, хто падкажа, але... Болей »

Урокі першага кахання
epub

Урокі першага кахання

Аповесці
Гапееў Валеры

У цэнтры кнігі – сучасныя падлеткі. Характары герояў раскрываюцца ў аповесцях праз сацыяльныя, маральныя, этычныя праблемы і пытанні росту. Для старшага школьнага ўзросту. Кніга складаецца з трох аповесцей: “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”, “Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці”... Болей »

Пастка на рыцара
epub

Пастка на рыцара

Аповесці, апавяданні
Гапееў Валеры

У сучаснай школе сучасныя падлеткі вырашаюць свае штодзённыя задачы, імкнуцца адначасова адказаць на мноства самых розных пытанняў, што ўзнікаюць перад імі: што такое сапраўднае высакародства і дабрыня? Якім павінна быць сяброўства? Што такое каханне і ці бывае яно толькі адзіным? Якую плату і ахвяру... Болей »

Дзеяслоў 125
pdf

Дзеяслоў 125

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org