- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў».... Болей »
У кнізе змешчаны кароткія нарысы, якія расказваюць пра жыццё чалавека каменнага веку: авалоданне агнём, паляванне, рыбалоўства, развіццё земляробства, жывелагадоўлі. Нарысы суправаджаюцца каляровымi ілюстрацыямі.... Болей »
Жылі на адным двары курачка Сакатушка, гусак Шыпун ды індык Балбатун. Курачка даглядала сваіх куранятак, грэблася на сметніку, шукала зярнятак. А гусак Шыпун і індык Балбатун толькі шпацыравалі ўзад і ўперад па двары, як важныя паны, ды заўсёды вялі між сабою спрэчкі аб тым, хто з іх важнейшы і разумнейшы.... Болей »
Быў раз дзед, а ў таго дзеда баран. І захацеў той дзед зарэзаць свайго барана. Толькі пачаў рэзаць, трошкі бок абадраў, а баран усхапіўся ды ўцёк і схаваўся ў лісіную норку. Прыйшла ліса ў норку, ажно там нехта сядзіць. Спужалася лісіца і пытаецца: - Хто там? А баран ёй адказвае: - Я баран, бок абадран... Болей »
Касіў на лузе касец. Змарыўся і сеў пад кустом адпачыць. Дастаў торбачку, разьвязаў і пачаў есьці. Выйшаў зь лесу галодны воўк. Бачыць — касец пад кустом сядзіць і нешта есьць. Падыйшоў да яго воўк: — Ты што ясі, чалавеча? — Хлеб, — адказвае касец. — А ён смачны? — Дзіва што смачны! — Дай мне пакаштаваць.... Болей »
Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь. — Гэй, чалавеча, давай будзем барукацца! Паглядзеў чалавек на мядзведзя: дужы калмач — дзе з ім барукацца! Сцісне лапамі — і дух вон! — Э, — кажа чалавек, — што мне з табою барукацца! Давай спярша паглядзім... Болей »
Эдвард Мілітанян — вядомы армянскі паэт, аўтар шматлікіх кніг. Кніжка «Паветраны дом», як і некаторыя іншыя, напісана ў займальна-казачным стылі, прасякнута тонкім гумарам. Праз сваіх герояў паэт вынаходліва апавядае цікавыя гісторыі, якія адкрываюць для дзяцей новы, маляўнічы свет. Творы Эдварда Мілітаняна... Болей »
Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую? Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускую мову выходзіць «Вясёлая азбука» вядомага туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давайце паглядзім... Болей »
Калі на замёрзлым вадаёме вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд, тут жа клічце на дапамогу ці званіце ў службу бяспекі. Да проламкі набліжайцеся вельмі асцярожна, лепш за ўсё паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Чалавеку, які топіцца, працягніце кій або канец дошкі і, калі той ухопіцца за яго, цягніце... Болей »
Хто варушыцца ў левым чаравіку? Колькі сланоў можа змясціцца ў звычайным пакоі? Што такое таямніцы і чаму іх варта захоўваць? Як правільна боўтаць нагамі і спяваць словы ў лесвічныя пралёты? На гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы героі казак Алены Мальчэўскай. Шчаслівыя людзі, шытыя сланы і пухнатыя... Болей »