- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Эдвард Мілітанян — вядомы армянскі паэт, аўтар шматлікіх кніг. Кніжка «Паветраны дом», як і некаторыя іншыя, напісана ў займальна-казачным стылі, прасякнута тонкім гумарам. Праз сваіх герояў паэт вынаходліва апавядае цікавыя гісторыі, якія адкрываюць для дзяцей новы, маляўнічы свет. Творы Эдварда Мілітаняна... Болей »
Кожны трымаў у руках беларускую або рускую азбуку і разам з ёю рабіў першыя крокі ў чытанні. А вось ці бачылі вы азбуку туркменскую? Цяпер у вас ёсць унікальная магчымасць. У перакладзе на беларускую мову выходзіць «Вясёлая азбука» вядомага туркменскага паэта Агагельды Аланазарава. Давайце паглядзім... Болей »
Калі на замёрзлым вадаёме вы бачыце, што чалавек праваліўся пад лёд, тут жа клічце на дапамогу ці званіце ў службу бяспекі. Да проламкі набліжайцеся вельмі асцярожна, лепш за ўсё паўзком, шырока раскінуўшы рукі. Чалавеку, які топіцца, працягніце кій або канец дошкі і, калі той ухопіцца за яго, цягніце... Болей »
Хто варушыцца ў левым чаравіку? Колькі сланоў можа змясціцца ў звычайным пакоі? Што такое таямніцы і чаму іх варта захоўваць? Як правільна боўтаць нагамі і спяваць словы ў лесвічныя пралёты? На гэтыя пытанні спрабуюць знайсці адказы героі казак Алены Мальчэўскай. Шчаслівыя людзі, шытыя сланы і пухнатыя... Болей »
Цікавыя казкі можа расказаць родная прырода, трэба толькі ўважліва назіраць за тым, што ў ёй адбываецца. Так, як пісьменнік Уладзімір Сітуха. А ў гэтай кніжцы якраз і сабраны такія казкі — пра дабрачыннага бабра, які не даў загінуць маленькім сарачанятам, пра вавёрку, якая любіць ласавацца зярняткамі... Болей »
У гэтай кніжцы жывуць найразумнейшыя папугаі. І з гэтай кніжкі вельмі добра відаць афрыканскіх кракадылаў. А цікавых таямніц у гэтай кніжцы больш, чым старонак!... Болей »
Гэтая кніга падобна на домік-пальчатку, бо ў ёй жывуць цікаўная рыбачка і зайчаня, якое лічыць сябе смельчаком, нарвежскі кот у каралях і нават цуд на балконе. Як у іх атрымалася знайсці агульную мову і ўжыцца ў адной кніжцы, не звандраваўшы ў суседнюю казку?... Болей »
Ці ведаеце вы, чаму ваўкі пчол баяцца, а з мядзведзямі сяброўства не водзяць? Навошта вераб’і паасобку селяцца, а буслы, наадварот, лічацца самымі гасціннымі птушкамі? Дзе зязюля шукае сваіх дзетак? І нарэшце: чулі калі-небудзь пра палятуху? Трэба хуценька папаўняць «чамадан» ведаў! Казачную энцыклапедыю... Болей »
Cюжэт дзіцячай казкі «Упакоўка шукае сяброў» разварочваецца адразу ў краме, а потым дома ў халадзільніку. Там віруе сваё жыццё, пакуль людзі не назіраюць за ім. Гераіня казкі – цікаўная шкляная бутэлька знаходзіць шмат сяброў – іншых рэчаў, але пасля выкарыстання далёка не ўсе з іх трапляюць у скрыні... Болей »
Брашура «У планеты высокая тэмпература! Хто вінаваты і што рабіць?» у цікавай форме расказвае, што такое клімат, чаму ён змяняецца і якім ён будзе ў будучым.... Болей »