- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Стаяла сярэдзіна восені. Цёплай і надзіва вабнай. Такой ласкавай асенняй пары Янак не помніць даўно. Таму і на дачы сваёй паспеў усё парабіць і ўпарадкаваць, а цяпер толькі забаўляўся, як казала ягоная Янка, купаўся ў прыродзе і непаўторна прыемным наваколлі. Бойкі на язык, Янак не бліскаў на яе вачыма... Болей »
Такім чынам, здзейснілася. Я еду. Амаль прыехаў. Я паляўнічы за часам і сваім жыццём. Толькі нешта не атрымліваецца з маім паляваннем. Ці то час надта ўжо спрытных, ці то жыццё маё няўдалае. А мо і зусім наадварот – час і маё ўласнае жыццё так спрытна палююць за мной, і я не паспяваю ачомацца ад іх парнага... Болей »
У той вёсцы, куды я часта ўцякаю адпачыць ад гарадскога тлуму, ёсць у мяне знаёмы. Зваць яго Сымонам. Яму трыццаць тры гады, родам з Гарадка. У вёску Сымон прыехаў да жанчыны, гадоў дзесяць таму. Ён сапраўдны селянін, добра ведае ўсялякую вясковую працу. Не любіць гарадское жыццё за тое, што там “няма... Болей »
Бываюць пачуцці, а бываюць і не пачуцці. Бываюць адчуванні, а надараюцца і перакананні. Розум цешыцца гульнямі, а сэрца – вераю. Надзея трымаецца на веры, а ўпэўненасць – на розуме. Бываюць пераможцы, а бываюць і пераможаныя. (фрагмент)... Болей »
Я – чараўнік. Вось запалю ў печы, буду глядзець на Агонь і з ім размаўляць. Ха-ха! Я буду размаўляць з Агнём. Не верыце? Ваша справа. Мы будзем не проста размаўляць, мы будзем тварыць з ім жыццё, валадарыць лёсамі. А лёс непрадказальны, і куды ён паверне, не ведаем пакуль ні я, ні мой сябра. Такая вось... Болей »
– Іна, прачынайся, – гаворыць дзядзька Міхась і свеціць на мяне ліхтарыкам. – Пойдзем глядзець, якія ў поўні вочы. – Добра, пойдзем, толькі я яшчэ хвілінку пасплю, – гавару я спрасоння сіплым голасам і нацягваю на галаву коўдру. Ліхтарык мяне асляпляе. Гэта непрыемна нават у сне. – Давай хуценька, а... Болей »
Дзве малыя дзеўчынкі – сёстры Гапка і Ліска – ды іхняя матка Броня… Гапка на год старэйшая за Ліску, ёй ужо дванаццаць, і яна зазвычай першаю загаворвала з маці, асабліва тады, калі маці ўсю ад злосці круціць пачынала; у такую хвіліну Гапка магла нават і недзіцячае слова сказануць, каб яна ахалодала;... Болей »
– Мая Геральдаўна, дзе Марыя? Другая дзея! Вы чуеце, другая дзея?! Д-з-е М-а-р-ы-я? Не тэатр, а цырк на дроце! Памочнік рэжысёра падхапілася ў крэсле-круцёлцы, нервова забрэнькала хударлявымі пальцамі ў арыстакратычных зморшчынках па кнопках пульта. “Артыстка Відмант – на сцэну! Арыстка Відмант – на... Болей »
Аднойчы, я ледзь не… – паганы пачатак для паганай гісторыі. Айм соры. Справа ў тым, што мая мама піша. Мой тата, як сцвярджае мама, папісвае. Яны крутыя. Айм э крып. Айм э ўіду. Заліпае на рэпіце. Учора ў прыбіральні Нэсі расшарашыла мне руку лязом. «Лярва, на фіга?» – «У цябе прыгожы твар, калі табе... Болей »
– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла... Болей »