be

Мастацкая літаратура

Маё рашэнне
epub

Маё рашэнне

Апавяданьне
Будовіч-Барадуля Таццяна

Я вельмі люблю дарогі. Сесці за руль уласнага аўто, завесці матор і – імчаць кудысьці далёка, слухаючы, як ён працуе, – гэта найлепшая музыка для мяне, таму амаль ніколі ў салоне не ўключаю магнітолу. Што яшчэ трэба для шчасця не абцяжаранаму сямейнымі абставінамі чалавеку? Менавіта ў такім стане, за... Болей »

Прыпяць цячэ...
epub

Прыпяць цячэ...

Апавяданьне
Ляхновіч Павел

Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая... Болей »

Нябесныя знакі
epub

Нябесныя знакі

Апавяданьне
Мудроў Вінцэсь

Самалёт паволі заваліўся на левы борт і пачаў зніжацца. Гэта стала зразумелым па тым, што цела набыло лёгкасць, а ў пяткі кальнулі гарачыя голкі. Шторка, якая вісела на ўваходзе, зварухнулася. – Паважаныя пасажыры! Наш самалёт... што выконвае рэйс па маршруце Масква – Наябрск... у аэрапорце прызначэння...... Болей »

Зямля як тэкст, альбо Валгаград, Сталінград, Царыцын
epub

Зямля як тэкст, альбо Валгаград, Сталінград, Царыцын

З нізкі апавяданняў «На кручку»
Казько Віктар

А можна і наадварот, з галавы на пуп і з пупа на галаву. Атрымліваецца аднолькава – у прасторы, але не ў часе. Тое ж самае, што шклом па камені ці каменем па шкле. Але ўсё ж нешта замінае гэтай відавочнай бясспрэчнасці. Ёсць у ёй нешта прымружана-мудрагелістае, хітрае. Накшталт: колькі будзе двойчы два?... Болей »

Паэзія прозы
epub

Паэзія прозы


Аксак Валянціна

Жыў на свеце Ясь. І была ў яго краіна. Усё ў ёй Ясь рабіў сам. Спачатку праклаў чыгунку. З мостам, станцыяй, грузавым цягніком і швейцарскай электрычкай. Далей выкапаў мора. З ветразямі на чоўне, вудалямі на прыстані і чайкамі над цеплаходам. А потым змайстраваў аэрапорт. З эскалатарамі і бетонным полем... Болей »

Я вам ніколі не схлусіў
epub

Я вам ніколі не схлусіў


Казько Віктар

Некалькі гадоў назад на адных прадстаўнічых пасядзелках, выступаючы, я сказаў, што ніколі не пісаў для чытача. Пачынаў  — чытача ў мяне не было. Быў я немаўля, якое вучыцца хадзіць. Вучыцца хадзіць не таму, што хочацца бацькам, хочацца некага ўсцешыць і парадаваць. Не, надыходзіць час, і малы чалавечак... Болей »

Час пярэваратня, альбо Як я сыплю цукар
epub

Час пярэваратня, альбо Як я сыплю цукар


Казько Віктар

Жыццё закончылася. На самым разгоне. Здаецца, толькі-толькі ўвабраўся ў сілу, як у дзяцінстве, сніў прыгожыя каляровыя сны... Вось такі, напрыклад, сон. Нібыта едзе ён, падымаецца ўгару... А гара крутая, крутая. Але конік добры. Скура на ім аж рыжа ільсніцца. У сне бачны не ўвесь, а толькі частка. Крыжы... Болей »

Так на Беларусі хаваюць прарокаў
epub

Так на Беларусі хаваюць прарокаў


Казько Віктар

Ёсць нейкая асаблівая амаль містычная наканаванасць у тым, як адыходзяць вялікія людзі. Ёсць адвечная вялікасць бунту. Ёсць велічная пакорлівасць духу. Пэўна, менавіта гэта найбольш выразна і праяўляецца ў апошнія зямныя імгненні ў жыцці ўгрунтаванага чалавека. Тленнае цела замірае. Ужо ёсць яго згода... Болей »

Паміж цюленем і акрабатам, альбо Энергія надзеі
epub

Паміж цюленем і акрабатам, альбо Энергія надзеі


Казько Віктар

Гэта было мінулай восенню і ўсяго за дваццаць–трыццаць кіламетраў ад стольнага нашага града Мінска.Як мы памятаем усё гэта, мінулая восень прайшла ў чаканні добрага надвор’я, бабінага лета, як цёплага позірку і добрага вока перад зацяжнымі дажджамі, восеньскай пахмурнасцю, без сонечнага святла зімы.... Болей »

Каб жыта сеяць і жаць яго
epub

Каб жыта сеяць і жаць яго


Казько Віктар

Я не адношу сябе да тых пісьменнікаў, якія пішуць пра вайну. Таму што сапраўды не пішу пра вайну, яе бітвы і атакі. Героі маіх аповесцей «Высакосны год», «Суд у Слабадзе» ідуць нібы па ўзбочыне вайны. Іх лёс  — гэта больш рэха вайны, яе спараджэнне. У гэтым сэнсе, калі перафразіраваць вядомае выслоўе:... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org