be

Мастацкая літаратура

Ты — тулава, рэч, абалонка
epub

Ты — тулава, рэч, абалонка

Апавяданне
Астравец Сяргей

Месяц мінуў, дакладна месяц як ты зноўку апынуўся дома, як даведаўся пра смерць суседа, з якімі былі прыяцелямі, але не сябрамі, і, нарэшце, як табе споўнілася салідная лічба… Ты ўжо ходзіш кіламетрамі, працуеш як заўжды раней, толькі цягаць нічога і падымаць нельга. Ты можаш задаваць пытанні, фатаграфаваць... Болей »

Доступ да літар
epub

Доступ да літар

Апавяданне
Астравец Сяргей

Пішучая машынка робіцца часткай цела. Так прадаўжэннем рукі можа быць скрыпка для музыканта. Або камера для кінааператара. Здымае тое, што бачыць гаспадар. Камера і вочы бачаць адно. Бачаць адначасова. Камера, яна механічная, як гадзінннік. Накруцілі — ідзе. Машынцы бывае горш. Сама не піша. Але могуць... Болей »

Янычарская музыка
epub

Янычарская музыка

Апавяданне
Астравец Сяргей

Дружба народаў у нас на першым месцы. Начальства ні пра што іншае думаць, бывае, не хоча. Не выйшла ў Палітбюро, у нас выйдзе. І ўсе будуць глядзець як на прыклад. Раскажу пра ўседзяржаўнае свята дружбы народаў. Статую на плошчы, ля якой мелі віраваць гапакі і лезгінкі, аздобілі стужкамі і шарыкамі... Болей »

Як Міцкевіча вярталі
epub

Як Міцкевіча вярталі

Апавяданне
Астравец Сяргей

Англічан некалькі стагоддзяў турбуе шэкспіраўскае пытанне, грэкам хранічна не спіцца праз гамераўскае. А беларусы доўга пакутавалі над міцкевічаўскім. Як гэта ўраджэнец тутэйшай зямлі, сын тутэйшага шляхціца раптам мог стаць нацыянальным паэтам у літоўцаў, якія яго лічаць самым літоўскім, хаця ён быў... Болей »

Ёзаф Ратцынгер
epub

Ёзаф Ратцынгер

Апавяданне
Астравец Сяргей

«Бам-бом, бам-бом, бам-бом!» — гулі званы над брукам і дахамі жылых камяніц, палацаў, храмаў і турэмнымі будынкамі. Гук ляцеў скрозь вуліцы, як у лабірынтах. Рэха адбівалася ад сцен, вокнаў, аканіц, мансардаў, дахаў і комінаў ды скакала, як мячык, сярод камяніц, рухаючыся ўлукаткі, самымі нечаканымі... Болей »

Конны помнік з пап’е-машэ
epub

Конны помнік з пап’е-машэ

Апавяданне
Астравец Сяргей

Адзіная падзея меланхалічнай нядзелі: памылі у ваннай ката рэшткамі шампуня, прывезенага калісьці з Англіі. Мокры, ён разгублены і вельмі мілы. «Твайму мілачку спадабаўся б віскас», — фраза з пражскай рэкламы. Ах, калі ж яна была, тая Злата Прага ў тваім жыцці! Як заўжды, спадзяешся ледзьве не наступным... Болей »

Цыферблат
epub

Цыферблат

Апавяданне
Астравец Сяргей

Не люблю, калі пасля Калядаў раптам мароз зусім раствараецца ў паветры, падае ціск. Ходзіш як прыгаломшаны. Сонца знікла разам з холадам. Шэры каламутны дзень. Снег спакваля траціць свае якасці. Нябачная падэсць знішчае яго моц і здароўе. Яго бадзёрасць, яскравую бель. Як кавалак рафінаду ў шклянцы з... Болей »

Саргасава мора
epub

Саргасава мора

Апавяданне
Астравец Сяргей

Вэнджаных вугроў калісьці я каштаваў. Аднойчы ў маленстве. Ніштаватыя. Але, мабыць, не нёманскія. Калі я нарадзіўся, летувісы паспелі збудаваць на рацэ Ковенскую ГЭС, і яна ўжо дала ток. Слупы з дратамі крочылі нават на хутары. Ім электрычнасць, вяршкі, нам — страты. Нованароджаныя вугры не змаглі звычайным... Болей »

Райскія яблычкі
epub

Райскія яблычкі

Апавяданне
Астравец Сяргей

Райскія яблычкі за вокнамі. Нечакана аснежаныя, быццам здзіўленыя. Упершыню напаткала зіма. Часовая, восеньская, але снежная як мае быць. Яшчэ ўчора-заўчора ты ішоў праз стары парк, засыпаны жоўтай лістотай. Трымаючы над галавою шырокі парасон. Растаптаныя каштаны пад нагамі выглядалі жаласна. Сваёй... Болей »

Рэпрадукцыя Брэйгеля
epub

Рэпрадукцыя Брэйгеля

Апавяданне
Астравец Сяргей

Няма, знікла са сцяны кнігарні вялікая рэпрадукцыя Брэйгеля. Кнігарня. Шыкоўныя альбомы. Фламандскія майстры. Трыумфаванне біялагічнага: разяўленыя раты, шчокі ў лоі, чэравы. Мясістыя далоні ў тлушчы. Шэрагі кумпякоў, барвовыя каўбасы. Медзяныя селядцы. Гронкі рабцаў, індыкаў. Чвякаюць прожары. Рагочуць... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org