be

Мастацкая літаратура

Губерня
epub

Губерня

Апавяданне
Астравец Сяргей

Ён спрытна ўскараскаўся ў высокае стрэльчата-гатычнае праймо былога акна. Яго падтрымлівалі, падпіхвалі, смакуючы наперад спевы. Ён устаў з каленяў, выпрастаўся, залямантаваў, узняўшы, замахаўшы рукамі. Яму падалі гітару. «“Песня касцюшкоўцаў”, марш іхні!» — абвясціў блазнавата-радасна. «Рубон!» — абазваліся... Болей »

Рэпарцёр у горадзе
epub

Рэпарцёр у горадзе

Апавяданне
Астравец Сяргей

Калі без філасофіі, чым ёсць нашае жыццё? Простая сума ўчынкаў, падзей. Колькасць авіяпералётаў, адпраўленых лістоў, прачытаных кніг і напісаных, калі такія ёсць, або — у рэшце рэшт — гадзінаў сну, ці гадзіннікаў, якія меў, плюс — колькі разоў галіўся, завязваў вузел гальштука, укідаў бюле­тэнь у выбарчую... Болей »

Headache
epub

Headache

Апавяданне
Астравец Сяргей

Апошняй ноччу гэтак галава забалела, думаў капцы. Міжволі ўзгадаеш Фрыдэша Карынці, ягонае «Падарожжа вакол майго чэрапа», як яго спаралізавалі жудасныя галаўныя болі, як павезлі ажно ў Стакгольм, як зрабілі трэпанацыю чэрапа і аперацыю на мозгу. І ён гэта чуў, і ўсё на паперы распавёў. Зрэшты, гэта... Болей »

Мандарынавая вайна
epub

Мандарынавая вайна

Апавяданне
Астравец Сяргей

Па Радыё-Крок сказалі ў навінах, што выйшаў пяцісоты нумар «Рыцара на кані», і што рэдактарам калісьці быў я — цяпер, маўляў, карэспандэнт замежнай радыёстанцыі. Нішто сабе рэклама. У краіне, дзе лепей не звяртаць на сябе ўвагі. Пазней заходзіў Карповіч, фатограф, прыносіў здымкі: я з калегамі трымаю... Болей »

Цытрусавы гай
epub

Цытрусавы гай

Апавяданне
Астравец Сяргей

Даўно гэта было. Аднойчы патэлефанаваў В., сказаў, што робіць перадачу аб Грузіі і грузінах. Папрасіў, каб падрыхтаваў скрыпт аб грузінскім класе, ці існуе ён дагэтуль? Я гэтага не ведаў. Памятаў, як крыху раздражнялі літаўры ў прэсе: грузінскі клас адкрыўся! Колькі ў нас тых грузінаў? — думалася мне.... Болей »

Анабіёз
epub

Анабіёз

Апавяданне
Астравец Сяргей

Цёмна. Ноч. Мяжа. Стаяць і стаяць яшчэ. Лепей не думаць. На мяжы час спыніўся, на мяжы нічога не адбываецца. Мяжа здранцвела. Халодна і няўтульна. Змрочна й трывожна. Час запавольваецца, ператвараецца у вату. Часавая твань. Дрыгва. Адвечны беларускі стан. Магчыма, гэтак чакаюць узняцця, паступовага... Болей »

Банальны краявід у рэштках прамення
epub

Банальны краявід у рэштках прамення

Апавяданне
Астравец Сяргей

Местачкоўцы разыходзіліся з чырвонага, свежазбудаванага касцёла. Амаль насупраць у праваслаўнай каплічцы служба зацягвалася. Побач капліцы была магіла ідэолага паўстання. Сцены распінала быццам патурбаваны вулей, перапоўнены агрэсіўным гудам, гатовы вымкнуцца вонкі, атакаваць. Моладзь выбралася з аўтобусаў... Болей »

Рэверансы
epub

Рэверансы

Апавяданне
Астравец Сяргей

Грунвальдскія схілы жаўцелі пожняй. Стракатай стужкай расцятыя на сектары для машын. Памыліся мінеральнай вадою, нехта здолеў пагаліцца, Акінчыц не стаў. Рыцарскі лагер стракацеў шатрамі і палаткамі. Наводдаль кантрасна знерухомелі два гелікоптары. З неба апусціўся наступны, да яго кінулася чарада людзей:... Болей »

Гутэнберг
epub

Гутэнберг

Апавяданне
Астравец Сяргей

Акінчыц чакае Дайну каля шыкоўнага гатэля Gutenberg. За мураваным плотам могілкі. Ці добрае месца для га­тэля? І для сустрэч? Часам рамантычных? Спыняюцца здарожаныя аўтобусы. Іх чакаюць. Нямала тых, хто карыстаецца мовай СССР, які ў труне. Вецер, колкі — ледаваты дождж. Наставіць каўнер, зашпіліць на... Болей »

Гарбата з незабудак
pdf

Гарбата з незабудак

вершы
Сянкевіч Кася

Кніга вершаў маладой беларускай паэткі з Польшчы Kaci Сянкевіч знаёміць чытача з тонкім светам шчырых дзявочых пачуццяў. Вечныя тэмы кахання, веры, ношуку свайго месца ў сусвеце напоўніцу раскрыюцца ў пранізлівых маналогах-споведзях аўтаркі за кубачкам «Гарбаты з незабудак».... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org