- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У трэцяй кнізе «Скрыжаляў памяці» сабраны творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Успаміны і артыкулы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і творчасць гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара.... Болей »
У ясную раніцу паўз лес каляіністай дарогаю рухаліся дзве машыны. Першая з іх, бліскучы чорнага колеру легкавік, ехала асцярожна, абмінаючы ямы з цвілай вадою. Буйныя літары на белым нумары выдавалі сталічную рэгістрацыю, а па кароткай антэне радыётэлефона, што тырчала пасярод даху, можна было здагадацца:... Болей »
Клетка стаяла на самым ускрайку стала, адным сваім бокам прыціснуўшыся да сценкі. Над клеткай была ўмацавана лямпа, што нагадвала паскуднай формы струхнелы грыб. Яшчэ вышэй да сценкі прыляпілася невялічкая вузенькая палічка, на якой грувасцілася шкляная пасудзіна з нейкай д’ябальскай сумессю. Гэта была... Болей »
— Тата, есці давай! — Маленькі Антось стаў у дзвярах і нахабна ўтаропіўся ў трох мужчын, што паселі вакол круглага стала. — Знікні, смаркач! — Мікола нездаволена азірнуўся і зрабіў пагрозлівы жэст рукой. — Няма ў нас нічога! — Ага, няма-а... — канючыў малы. — А ў сумцы што? Я бачыў! Дай кілек у соўсе!... Болей »
Да невялікага будынка лабараторыі, які схаваўся ў зеляніне дрэў, пад’ехала белага колеру машына. З яе выйшлі тры сталага ўзросту чалавекі. — У нас яшчэ хвілін з восем, — сказаў Віктар Эдуардавіч Скоркін, дырэктар акадэмічнага інстытута электроннай тэхнікі. Ён безнадзейна зірнуў на неба. Сонца бязлітасна... Болей »
Я не люблю панядзелкаў. I ў сваёй нелюбовi зусiм не арыгiнальны. Таму што шмат знойдзецца людзей, для якiх панядзелак — не проста першы дзень тыдня, а нешта значна больш iстотнае. Як пачатак нейкай вельмi маркотнай i цяжкай працы, якая не абяцае ні хуткага плёну, нi радасцi. I ты мусiш брацца за працу... Болей »
Людка Зязюля — самая звычайная кабецiна: не маладая ўжо, але i не старая. Карацей, трыццаць два гады. Для жанчыны, вядома, узрост, ды гэта яшчэ як паглядзець. Можна нават i пра замужжа памарыць, ды Людцы не хочацца. Досыць ужо, налiзалася: у дваццаць дзевяць адной застацца — не дужа прыемна. Добра яшчэ... Болей »
Пасля ўчарашняга застолля Андрэй адчуваў сябе блага. Але было ў яго жаданне iсцi на работу цi не — рабiць ён гэта мусiў. Тым больш што яшчэ ўчора Ангелiна Георгiеўна, загадчыца аддзялення, паспела двойчы папярэдзiць, каб ён не спазнiўся нi на хвiлiну: павiнна было адбыцца нейкае звышадказнае мерапрыемства.... Болей »
— Алё, алё! — каторы раз пракрычаў Вiталь Саламацiн, але ў тэлефоннай трубцы па-ранейшаму, нiбы з iншай планеты, чулiся незразумелыя водгаласы, няўцямныя абрыўкi размоў, штосьцi патрэсквала i папiсквала. Раённы цэнтр маўчаў. Арганiзатар пазакласнай работы Волкаўскай сярэдняй школы Вiталь Мадэставiч Саламацiн... Болей »