be

Мастацкая літаратура

Фізіялагічны раствор
epub

Фізіялагічны раствор

Апавяданне
Падбярэзскі Зміцер

Я сто гадоў не зазіраў у гэтую кавярню. За сто гадоў у маім жыцці змянілася вельмі шмат, з’явіліся новыя інтарэсы, сяброўствы, іншыя абавязкі, сімпатыі і захапленні. Але дзе б я ні знаходзіўся, чым бы ні займаўся, з кім бы час ні бавіў — я заўсёды трымаў у памяці назву кавярні, выпісаную над уваходам... Болей »

Саксафон Чынгісхана, альбо „хворыя” грошы
epub

Саксафон Чынгісхана, альбо „хворыя” грошы

Раман
Падбярэзскі Зміцер

Усю ноч па падаконнiку барабанiў дождж. Гэта быў першы веснавы дождж, якi змываў бруд, што пакiнула па сабе зiма, i шырокiя патокi вады бруiлiся па асфальце, несучы пясок, галлё, паперы, ачышчаючы зямлю i рыхтуючы яе да сустрэчы цёплых сонечных дзён. Слухаючы начную музыку вясны, я спачатку сядзеў... Болей »

Саксафон Чынгісхана
html epub

Саксафон Чынгісхана

Апавяданні, аповесці, раман
Падбярэзскі Зміцер

Кніга прозы Змітра Падбярэзскага адкрываецца апавяданнямі, вытрыманымі ў рэалістычнай манеры, і заканчваецца творамі, пазначанымі рэдкай для сучаснай беларускай прозы стылістыкай, калі героі розных эпох, уяўныя і канкрэтныя гістарычныя асобы сустракаюцца ў нетыповых, надзвычайных сітуацыях, якія дыктуюць... Болей »

Пакуль ляціць страла
pdf

Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісіменьніку
Арлоў Уладзімер

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і... Болей »

Кніга пра нішто
pdf

Кніга пра нішто

зборнік
Акудовіч Валянцін

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер... Болей »

Сад замкнёных гор
epub html

Сад замкнёных гор

фантастычны раман
Мінскевіч Серж

Раман «Сад Замкнёных Гор», які даў назву кнізе, складаецца з дзвюх частак — аднайменнага квазі-фэнтэзі і касмічнага фэнтэзі «Забаўкі для малодшых», у якіх, безумоўна, захоўваецца стрыжань прыгодніцкага рамана з элементамі баявой фантастыкі. У першай частцы супрацьпастаўлены асоба і закрытая прастора... Болей »

Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань
pdf

Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Балады
Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.... Болей »

Лупы
pdf

Лупы

Кніга вершаў
Чайкоўская Воля

Воля Чайкоўская – гэта я. "Лупы” – мой паэтычны дэбют. Я доўга не магла зрабіць крок насустрач сваёй першай кнізе. Усё баялася... Таму творы прайшлі мой жорсткі, бязлітасны адбор. Але я не скарджуся, а вершы і пагатоў. Я дзякую людзям, з’явам і падзеям, якія мяне натхнялі і дапамагалі. Без іх не адбылася... Болей »

Мае ўспаміны
pdf

Мае ўспаміны


Нюнька Хведар

Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя... Болей »

Дзень, калі загінуў Апалон
pdf

Дзень, калі загінуў Апалон

аповесць, апавяданні, артыкулы
Травень Кастусь

У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org