- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая незвычайная кніга складаецца з запісаў, зробленых у далёкім студзені 1993 года, калі аўтар раптам вырашыў весці дзённік, а таксама штодзень пісаць кароткую прозу ў прыдуманых ім «жанрах». У выніку атрымаўся адзін месяц жыцця, асветлены з розных бакоў, – асабістага, грамадскага, творчага... Другой... Болей »
Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе... Болей »
Віктар Шалкевіч — беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн. Піша беларускую опэру. Скончыў школу ў Поразаве, затым Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут у Менску. Працаваў у Гарадзенскім абласным драматычным тэатры, выкладчыкам у Гарадзенскай культасьветвучэльні, пазьней у тэатры лялек у Горадні. Яшчэ... Болей »
Калiсьцi мне вельмi падабалася саграваць сваiм дыханьнем кактус, якi жыў у глiняным гаршчочку на падваконьні маёй кватэры, смактаў халаднаваты чарназём i намагаўся вырасьцi. Пасьля мне падабалася прыходзiць да сябра i сядзець на скураной канапе, побач з нейкiм дарагiм калекцыйным кактусам, якi стаяў... Болей »
— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна... Болей »
...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць... Болей »
У тыя далёкія васьмідзесятыя нядаўна забранага гісторыяй стагоддзя, калі седала Галоўнага Стырнавога яшчэ непадзельнай і бязьмежна ганарлівай краіны Саветаў першым пасьля заўчаснага скону вышэйшага партыйца заняў самы інтэлектуальны гэбіст за ўсю лубянкаўскую гісторыю, я дапяў, што час адпачыць ад мясьцінаў... Болей »
Хацелася напісаць пра... ...халодныя, выстужаныя ледзяным ветрам, вясковыя могілкі... ...крыжы нябесна-сіняга колеру. ...птушку на плячы крыжа. Птушка сядзіць нерухома. Нашатораная. Яна вартуе халодную маўклівасьць. Птушка такая маленькая, што нават ракаўка маіх далоняў для яе завялікая. Абледзянелая... Болей »
Калі нарадзіўся брат, да нас зайшоў мой найлепшы з тагачасных сяброў першакласьнік Юра. Ён вельмі сур’ёзна агледзеў тады яшчэ безыменнага чалавека і сказаў: “Што такое брат? Вось у мяне ёсьць кот Мурза, ён лепшы за твайго брата...” Юравы словы зьняважылі мяне страшэнна. Які кот? Які Мурза? Які Мурзік?... Болей »
Пасьля публікацыі рамана “Бунт незапатрабаванага праху” ў гвалтоўна забраным часопісе “Полымя” да мяне нечакана пачалі прыходзіць лісты ад калегаў-пісьменьнікаў. Адзін з іх ад Ніла Сымонавіча Гілевіча: а чаму б Вам, Віктар Апанасавіч, не напісаць Сказ пра аднавокую казу Цылю? У рамане ад гэтай казы ня... Болей »