be

Мастацкая літаратура

Купала-magic
epub

Купала-magic

Асноўны матыў тварчасьці
Дубавец Сяргей

Чалавечы вобраз Янкі Купалы не прамалёўваец­ца, не намацваецца, не паддаецца разуменьню. Ці хтосьці ведаў гэтага чалавека? Ці хтосьці яго любіў? Ці хтосьці гэтага чалавека запомніў? Які ён, Янка Купала ўцелаўлёны – грамадзянін з даведкай, па­цыент лекара, лавэлас? выпівоха? чыйсьці сябра, муж, бацька...... Болей »

Маленькі канцэрт для міланскіх катоў
epub

Маленькі канцэрт для міланскіх катоў


Арлоў Уладзімер

Ты плывеш на катэры па амстэрдамскiх каналах i думаеш пра вострага на вока i розум французскага маркiза дэ Кюстына. Ягоную кнiгу “Расея ў 1839 го­дзе” ў краiне, якой яна прысьвечаная, шмат разоў забаранялi, канфiскоўвалi або друкавалi з вялiзнымi купюрамi — ажно да нашых дзён, калi нарэшце пабачыў сьвет... Болей »

Калі куляюцца нябёсы
epub

Калі куляюцца нябёсы

Навэла
Варабей Ірына

Дужыя мужчынскія рукі моцна трымалі яе за локці. Звыклая падпарадкоўвацца ўсім моўчкі, яна пакорлі­ва ішла сярод натоўпу незнаёмых мужчынаў. Страху не было: па вопратцы яна пазнала вакол сябе сьвятароў местачковага храму. Аднак маладая цікаўнасьць прымушала яе выглядваць з-пад насунутай на вочы хусткі:... Болей »

За небакраем нічога няма
epub

За небакраем нічога няма

Апавяданьне
Крэйдзіч Аннатоль

— Жывем — чуеш? — як першабытныя людзі… — Як жывем? — Чалавек у матроскім цельніку, яшчэ не стары, але ўжо добра так падбелены сівізною, стаяў у вадзе (цельнік зьвешваўся да самых хваляў і ледзьве не паласкаўся ў іх) і закідаў у самую гу­шчыню чаратоў зялёны “тэлескоп” з зялёнаю лёскай. — Як продкі нашы... Болей »

Піцерскія эцюды
epub

Піцерскія эцюды


Кірвель Анатоль

Кастусь тэпаў па вуліцы, ужо цемнаватай – ліхтары гарэлі адно дзеля прыгажосьці, — сьпяшаў дахаты, — але ня бег, проста ішоў, як ідзе стомлены чалавек, добра папрацаваўшы сабе ў смак, і праз тое задаволены гэткаю стомаю: справа зробленая, і цяпер можна даць волю – душы, вачам, целу… Ішоў сабе і ішоў... Болей »

Лета 2002 году
epub

Лета 2002 году

Апавяданьне
Сіпакоў Янка

Пра тое здарэньне на Камсамольскім возеры ў Менску, сьведкам якога мне давялося быць, я звычайна расказваю вось гэтак. Мінулае лета было вельмі сьпякотнае, вада ў возеры — чыстая і цёплая, а таму шмат хто праседжваў на беразе цэлымі днямі, купаючыся, загараючы, а то і проста цешачыся на сонцы. Людзі... Болей »

Няхай жыве 1 мая
epub

Няхай жыве 1 мая

Апавяданьне
Някляеў Уладзімір

1 траўня 2000 году двое мужчынаў сярэдняй зьнешнасьці, адзін высокі і хударлявы ў шэрым плашчы, другі ніжэйшы і паўнейшы ў бел-чырвона-белай куртцы, абодва з сумкамі цераз плячо, крочылі апоўдні па вуліцах рэдка калі сонечнага, затое заўсёды прахалоднага гораду Хель­сінкі, ня ведаючы куды. У той дзень... Болей »

Чэшскія замалёўкі
epub

Чэшскія замалёўкі


Тарас Віталь

У кожным буйным еўрапейскім горадзе ёсьць месца, куды вы ня хочаце ісьці, якое вы ня хочаце нават бачыць, але якім, рана ці позна, вам давядзецца карыстацца. Я маю на ўвазе метро. У некаторых гарадах з гэтым злом неяк можна ўжывацца і нават мірыцца. Напрыклад, метро ў Празе. Па-першае, яно не такое глыбокае... Болей »

«...І відзець страшна ў путах сілу...»
epub

«...І відзець страшна ў путах сілу...»

Эсхаталагічныя матывы ў творчасьці Янкі Купалы
Конан Уладзімір

Эсхаталогія (ад грэчаскага eschatos — апошні, logos — паняцьце, вучэньне) узьнікла на сумежжы міфалогіі, тэалогіі, філасофіі і, між іншым, на дакладных, заснаваных на матэматычных разьліках касмагоніі, тэрмадынаміцы, генетыцы. Савецкая атэістычная навука (па сутнасьці язычніцкая, бо баялася і па-гэтаму... Болей »

Пыл Бабілонскі
epub

Пыл Бабілонскі

Апавяданьне
Курчанкова Хрысьціна

Мае бацькі пазнаёміліся на будоўлі Бабілонскай вежы. З паўдарогі да неба (сіняга-сіняга) падалі камяні і быкі (што тыя камяні ўсьцягвалі). Сьвет складаўся з крыкаў, рознакаляровых гукаў, рознай велічыні і формы: правільных, сіметрычных, гнутых, крывых, пукатых, апрацаваных і неабчасаных. З крыкамі на... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org