- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што?... Болей »
— Ты на Байкале быў? — спытаў Срабрэц. — На баркасе плаваў?.. Яны пілі гарэлку «Руслан» і запівалі падобным на кока-колу і на колішняе савецкае сітро газаваным напоем «Байкал», таму Срабрэц і спытаў: «Ты на Байкале быў?..» Перад тым яны сядзелі і гаварылі пра жыццё. Яны й сышліся, каб пасядзець і пагаварыць... Болей »
Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край... Болей »
Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца... Болей »
Тадзік слухаў і думаў: «А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?» Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? — а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не... Болей »
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.... Болей »
Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад... Болей »
Калі яно пачалося? Гэтае раптоўнае абвастрэнне зроку, слыху, пахаў? Я спачатку нават не зразумеў, што адбылося, падумаў, змена ад таго, што я ў новых акулярах, — раней не бачыў машыну на другім баку вуліцы, а цяпер мог разгледзець нават нумар яе. Але гэта быў не столькі фізічны, колькі духоўны ўздым... Болей »
На вуліцы сонца. Я заўжды гляджу, якое надвор’е на вуліцы. Плывуць аблокі па небе цёмныя альбо сівыя. Вецер дзьме з якога боку. Выглядаю. Мяне цікавіць, якая тэмпература паветра на вуліцы. Я выходжу на ганак у адной майцы і слухаю, што адчувае маё цела ў гэты момант. Калі на вуліцы ўжо сонца, я не ў... Болей »
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку... Болей »