be

Мастацкая літаратура

Наіўны дэтэктыў
epub

Наіўны дэтэктыў

Аповесць
Пятровіч Барыс

…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга.... Болей »

Вялікі перапынак
epub

Вялікі перапынак


Сцяпан Уладзімір

Мы сустрэліся ў паўцёмным тамбуры гастранома. Я выходзіў, а ён заходзіў. Мужчына схапіў мяне за локаць, паглядзеў ў твар і засмяяўся: прыязна, бяззуба і радасна. — Не пазнаў? Не пазнаеш? Ну, думай… — гучна гаварыў ён і сціснуў мой локаць, спрабаваў мяне хістаць, як маладзенькае дрэўца. — Не… Не пазнаю... Болей »

Старонкі з «Памятнай кніжкі»
epub

Старонкі з «Памятнай кніжкі»


Дранько-Майсюк Леанід

Просты вандроўнік зайшоў у страшны лес і ніяк не мог з яго выйсці. Дзень шукаў дарогу і ноч; і яшчэ дзень, і яшчэ ноч. Ды ўсё марна. Урэшце, стомлены, галодны і напалоханы, звярнуся да Бога: — Божа, дапамажы адгэтуль выйсці! — А ты любі сваё і выйдзеш! — адказаў Бог. — Як гэта?! — не ўцяміў пуставаты... Болей »

Успаміны эсбээмаўкі
epub

Успаміны эсбээмаўкі


Кеда Альжбета

Алена Паўлаўна Новік, дзявочае прозвішча Грыцкевіч, з вёскі Воўца, што недалёка ад майго Шчонава... Жыве ў Любчы, куды пераехала з сям’ёю ў 1963 годзе. Сямнаццаць гадоў адпрацавала медсястрою ў Райцаўскім шпіталі. З гэтай незвычайнай асобай пазнаёмілася, калі яна ўжо мела дзевяноста чатыры гады. Светлая... Болей »

Возера Вялікае
pdf epub

Возера Вялікае

Вершы
Аркуш Алесь

Кніга «Возера Вялікае» – гэта паэтычны расповед пра родныя мясьціны маці паэта, якія моцна паўплывалі на яго станаўленьне і разуменьне сваёй радзімы, уласнага радаводу і лёсу. Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі... Болей »

Чужы твар
epub

Чужы твар


Мудроў Вінцэсь

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні... Болей »

Дзень пачынаўся…
epub

Дзень пачынаўся…


Хільмановіч Уладзімір

Канапа — адно з найвялікшых дасягненняў чалавецтва. На офіснай канапе развязваюцца найважнейшыя бізнесовыя пытанні, на хатняй канапе разыгрываюцца сямейныя жарсці, зачынаюцца новыя людзі. Бывае і наадварот. А бывае тое ды іншае і там і там. Ды няма нічога больш прыемнага, чым ляжаць на канапе і чытаць... Болей »

Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам
epub

Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць богам


Егарэйчанка Сяргей

Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы... Болей »

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў
pdf epub mobi fb2

Апошняе падарожжа ў краіну ліваў

Аповесці
Сіўко Франц

Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін.... Болей »

Адпраўнік пазбягае слова «быць»
epub

Адпраўнік пазбягае слова «быць»

Аповесць
Сіўко Франц

— Зноў атрымалі ўчора! — жанчына падала Рокшу пакамечаны, акуратна надрэзаны збоку канверт.— Во насланнё на маю галаву. Гэта быў ужо трэці ліст ад пачатку лета (першы прыйшоў у сярэдзіне чэрвеня). Ад яго, як i ад першых двух, так i веяла неўразуменнай, да вусцішнасці страхавітай варожасцю. Як i ў папярэдніх... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org