be

Мастацкая літаратура

Апошняе падарожжа ў кpaiну ліваў
epub

Апошняе падарожжа ў кpaiну ліваў

Аповесць
Сіўко Франц

Яшчэ не паспеў тэлефон, здаецца, адысці ад першай той, працяглай Вінцэсевай размовы з жонкай, як зноў зазваніў — залівіста, настойліва, нібы ашалелы. Юстынавіч памкнуўся да дзвярэй ваннага пакоя, дзе плёскаўся, задаволена фыркаючы, гаспадар, але перадумаў: падышоў да апарата, зняў трубку. (фрагмент)... Болей »

Адпачынак ля палаца Аляксандра ІІІ
epub

Адпачынак ля палаца Аляксандра ІІІ

Аповесць
Сіўко Франц

— Вы тут упершыню? Жанчына кладзе часопіс у сумачку, узрадаваная, мусіць, што надарылася нагода хоць з кім-небудзь пагаварыць, пасоўваецца бліжэй да Юстынавіча. — Aгa, упершыню,— адказвае хуценька, нібы баючыся, што зараз ён устане i пойдзе па сваіх справах.— Ведаеце, так неспадзеўкі ўсё атрымалася...... Болей »

Смерць у пару «арабінавых» начэй
epub

Смерць у пару «арабінавых» начэй

Аповесць
Сіўко Франц

Толік адштурхнуўся плячыма ад сцяны, асцярожна, каб не трапіць у паласу святла, падаўся тратуарам у накірунку аўтобуснай станцыі. Чалавек у плашчы таксама прыбавіў хады, ягоныя крокі гулка аддаваліся ў вузкім, сціснутым з абодвух бакоў пяціпавярхоўкамі завулку. Толік спыніўся. — Хто вы такі? — крыкнуў... Болей »

Захапленне бухгалтара Кавальчука
epub

Захапленне бухгалтара Кавальчука

Аповесць
Сіўко Франц

Ноч насунулася неяк раптоўна, адразу. На вачах пагусцеў за вокнамі змрок, суцішыўся вецер. Аслепленыя знутры рэзкім святлом лямпачак, адчайна забіліся аб шыбы мятлікі i даўгабрухія блакітныя, з зеленавата-жаўтлявымі крыламі стракозы. Юстынавіч выключыў тэлевізар, асцярожна, каб не зачапіцца за што-небудзь... Болей »

Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка
epub

Мары з бульвара Даву. Аповед Гіпатоніка

Апавяданне
Сіўко Франц

У каханні, у тым, ці зрэалізуецца яно дарэшты, не толькі ад узаемнай прыхільнасці ды моцы пачуцця ўсё залежыць. Часам гэта толькі выдае, што каханне досвед папярэдні (не мае нават значэння - удалы ён ці не) можа адолець. Насамрэч досвед часта мацнейшы за пачуццё, ён зазвычай і перамагае. Асабліва, калі... Болей »

Бацечка Зэн. Аповед інсургента
epub

Бацечка Зэн. Аповед інсургента

Апавяданне
Сіўко Франц

Нібыта ўчора ўсё тое было, так выяўна бачыцца. Кляштар апусцелы на ўскрайку мястэчка, сцюжа ўначы - ногі ажно дранцвеюць пад пакуллем замест коўдры. Аднае ўцехі, што айцец Міхал упобачкі, сама дабрыня. Вось за клямку бярэцца, каб выпусціць мяне, вось адпускае яе, напужаны згукамі, што знадворку даносяцца.... Болей »

Раз — шкілет, і два — шкілет
pdf epub

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесці
Сіўко Франц

Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю... Болей »

Цымант
epub

Цымант

Аповесць
Сіўко Франц

Тэлефон Клімовічаў адазваўся за трэцім разам — натужліва, перарывіста і разам з тым неяк надта глуха, як з падмосця. «Ну, нарэшце. Каб жа толькі не Павел», — падумала Нана і шчытней, быццам ад гэтага магло залежаць, хто на тым канцы проваду падасць голас, сястра або швагер, прыціснула слухаўку да вуха.... Болей »

Раз — шкілет, і два — шкілет
epub

Раз — шкілет, і два — шкілет

Аповесць
Сіўко Франц

Што лецішча можа быць так сабе, Тадэвуш Піліпавіч зразумеў яшчэ падчас тэлефонных перамоваў з гаспадыняю дома. Пусціць у жытло кватаранта за мізэрныя грошы, амаль, лічы, задарма, — такое дабрачынства ў часы, калі кожны штомоцы грабе пад сябе, хіба што ў сне або ў казцы ці ў мыльным серыяле сустрэнеш.... Болей »

Тыдзень вялікай коткі
epub

Тыдзень вялікай коткі

Аповесць
Сіўко Франц

— Вось так яно ўсё і выплывае на свет Божы, — з выглядам чалавека, які згубіў падчас стыхійнае навалы ўсіх сваіх крэўных, прамаўляе Алуша, і гэтак знаёмая Дарашэнку напятасць жончынага голасу канчаткова пазбаўляе яго надзеі на які-кольвек дыялог. — Дык у вас з гэтаю Люсяй, можа, і дзеці ёсць? Можа, і... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org