- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і... Болей »
Рэч дзеецца ў квартэры Залепкаў. На сцэне ложак, перад ім параванчык, далей камода, канапа, стол, крэслы і п. Праз адчыненыя пасярэдзіне дзьверы відаць стол пакрыты настольнікам і застаўлены бутылькамі, талеркамі і г. п. Другія дзьверы ўправа ў кухню.... Болей »
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія... Болей »
Рыгор Крушына (1907—1979) — пранікнёны лірык, у чыёй творчасці спалучыліся класічныя i мадэрновыя формы вершаскладання. Ён упсршы-ню ўвёў у бсларускую паэзію ўзоры паліндрома, туюга, канцоны... Паэт нарадзіўся на Случчынс, кнігі выдаваў у Нямсччынс, жыў у ЗША. Прапа-наваны чытачу том — псршас грунтоўнас... Болей »
Аднатомнік выдатнага беларускага паэта і празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Някляева (1946) склалі лепшыя вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, эсэ і дзённікавыя запісы 1969–2009 гадоў. Пяцьдзесят другі том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Гэта — самае поўнае выданне твораў выдатнай беларускай паэтэсы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Васемнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор».... Болей »
Не адна ваенная навала пракацілася па беларускай зямлі, пакідаючы папялішчы і руіны, а ў людскіх сэрцах — гора і пакуты. Аднак менавіта ХХ стагоддзе застанецца ў гісторыі як адно з самых крываватрагедыйных, і найперш з тае прычыны, што гітлераўскі фашызм у гады Другой сусветнай вайны знішчыў мільёны... Болей »
Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна... Болей »
Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія плыні ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін — ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў — ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый — ад ніцшэанства... Болей »
Новую кнігу мастака Алеся Maры (Аляксея Марачкіна), знанага і як паэта, склалі дзіцячыя і юнацкія ўспаміны, развагі пра жыццё і творчасць, якія мяжуюць з дзённікавымі запісамі, зробленымі ў горадзе Вісбы, на шведскай выспе пасярод Балтыкі. Арганічнай часткай яе сталіся графічныя творы. Гэтае літаратурна-мастацкае... Болей »