- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Проза Бахарэвіча — гэта, бадай, самы бліскучы ўзор жанру сярод праектаў Другога фронту мастацтваў. Ірына Шаўлякова, "Дзеяслоў" Не зважаючы на ўвесь ультрасуб’ектывізм "руйнавальніка гарадоў", а таксама на цэлы арсэнал досыць сьвежых экспэрымэнтаў у галіне стылістыкі, нельга не адзначыць таго, што пэрсанажы... Болей »
Новая кніга самага цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча. Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы. Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу... Болей »
Пункціры - акупункціры: у іх свая паэтыка, свае стасункі з рэчаіснасцю. Сціслыя, як формулы, і красамоўныя, як малюнкі, яны ў звычайным распазнаюць істотнае і адрасуюцца ўсім і кожнаму. Кніга - самае поўнае выданне пункціраў Алеся Разанава (ад 1966 па 2017 год), і той, хто чытае, можа прасачыць па іх... Болей »
У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю. Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга... Болей »
Валянціна Аксак Народжаная на Нясьвіжчыне. У Менску штудыявала ўсясьветную гісторыю. Марна. Але гэта высьвятлілася потым, у Полацку, калі спасьцігала Радзіму. Там зьвершаваліся «Цьвінтар» і «Капліца». «Антычны дождж» праліўся ў Менску, дзе й жыве з мужам Уладзімерам ды сынамі Раманам і Багданам. Валянціна... Болей »
Гэта пятая паэтычная кніжка Валянціны Аксак. Як і папярэднія — “Цьвінтар”, “Капліца”, “Антычны дождж” і “Віно з Каліфорніі” — “Ружоўніца” напоўненая тонкімі адценьнямі далікатных чалавечых пачуцьцяў. Аўтарка запрашае чытачоў убачыць хараство простых рэчаў і зьяваў, якія ствараюць адзіна варты ў Бога... Болей »
Валянціна Аксак паходзіць зь вёскі Смалічы, што на Нясьвіжчыне. Вяртаньне ў Смалічы з усіх жыцьцёвых вандровак сталася лейтматывам ейнае чацьвёртае паэтычнае кніжкі. “Віно ў жыцьці – ня ўсё, але жыцьцё безь віна – нішто” – гэта ня толькі французскае выслоўе, але і эпіграф, які абрала Валянціна Аксак... Болей »
Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога... Болей »
Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай.... Болей »
Раман Аляксея Талстова – маладога беларускага пісьменьніка у сапраўданасьці можа стаць важнай і знакавай зьявай нашага часу. Часу камэрцыялізацыі забавы, калі цывілізацыя замяніла сабой культуру і ператварыла чалдавечае жыцьцё і вечны шлях, які кожны сам сабе мусіць пракладаць праз шэрыя будні і звыклыя... Болей »