be

Мастацкая літаратура

Нацыянальная ідэя
epub pdf

Нацыянальная ідэя

Фэнамэналёгія Беларусі
Севярынец Павал

“Пасьля “Зямлі пад белымі крыламі” Ўладзімера Караткевіча я ня ведаю іншай кнігі пра Беларусь, якая была б напісаная з такой любоўю, пранікнёнасьцю і верай, як кніга Паўла Севярынца.” Уладзімер Арлоў, пісьменьнік. “Гэтая арыгінальная аўтарская энцыкляпэдыя глыбока ўразіла мяне тым, як горача любіць... Болей »

Блізкае і далёкае
pdf epub

Блізкае і далёкае


Мележ Іван

Іван Мележ нарадзіўся 08.02.1921 г. у вёсцы Глінішчы Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1938) працаваў у Хойніцкім райкоме камсамола. У 1939 годзе паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на фронце. У 1942... Болей »

Шчаслівай долю назаві...
epub pdf

Шчаслівай долю назаві...

Лірыка
Мацяш Ніна

“Шчаслівай долю назаві” – чарговы зборнік знакамітай паэткі з Белаазёрска, якая нягледзячы на цяжкую хваробу, якая “пасадзіла” яе ў інвалідную каляску, ні дня не сумнявалася у тым, што жыццё дадзена для радасці, для творчасці, для таго, каб несці людзям цеплыню, дабрыню, мужнасць. Паэзія Ніны Мацяш... Болей »

Ралля суровая
epub pdf

Ралля суровая

Вершы і пераклады
Мацяш Ніна

Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан... Болей »

Прыручэнне вясны
pdf epub

Прыручэнне вясны

Лірыка
Мацяш Ніна

Прыручыць якую-колечы пару года проста немагчыма. Прырода кіруецца сваімі правамі і жыве паводле сваіх законаў. Чалавек – толькі часцінка тае прыроды, без якой не зможа пражыць ні дня (прырода без чалавека дасканала дасць сабе рады). Прыручэнне вясны – гэта не спроба падпарадкаваць прыроду чалавеку... Болей »

Поўны келіх
epub pdf

Поўны келіх

Лірыка
Мацяш Ніна

Багацце ўнутранага жыцця, тонкая духоўная арганізацыя, жаданне рабіць дабро, актыўнае стаўленне да жыцця вызначаюць паэтычны свет кнігі, зборніка вершаў знакамітай паэткі Берасцейшчыны Ніны Мацяш. Кожны верш, які ўвайшоў у зборнік – гэта глыбокі роздум над жыццём, над месцам чалавека ў свеце. Назіранні... Болей »

Табе зайздросціць сонца
epub pdf

Табе зайздросціць сонца

вершы
Грахоўскі Сяргей

Перада мной настольны каляндар. Успамінаю дні, сустрэчы, даты, I я, нібыта часу уладар, Заместа будняў бачу толькі святы. Чырвонай фарбай мечу кожны дзень У маі, ліпені i ў жніўні, I чую, як ступаюць па градзе I як бушуюць радасныя ліўні.... Болей »

Недапісаная кніга
epub pdf

Недапісаная кніга

вершы
Грахоўскі Сяргей

Новы зборнік лаўрэата Дзяржўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Сяргей Грахоўскі назваў « Недапісаная кніга», бо пакуль працягваецца жыццё, пішуцца яго новыя раздзелы . Тут ix два — «Лірычная памяць » i «Балючыя элегіі». Гэта лірычны дзённік нашага напружнага часу, змест якога ўзбагачаны самымі вострымі праблемамі... Болей »

Сказы
epub pdf

Сказы


Глобус Адам

У зборнік "Сказы” увайшлі наступныя кнігі: "PLAY.BY” – апавяданнi i эсэ напiсаныя для iнфармацыйнага сайта naviny.by.; "РАСЕЙСКАЯ КУНСТКАМЕРА” – занатоўкi, эсэ i лiтаратурныя партрэты знітаваныя з рускай культурай; "КРУТАГОРСКІЯ КАЗКІ” – фантазіі, здарэнні і казкі з правінцыйнага і сталічнага жыцця;... Болей »

Міг маладосці
epub pdf

Міг маладосці

Апавяданні, аповесці
Далідовіч Генрых

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні i аповесці. Пераважная большасць апавяданняў пра сучаснасць, пра моладзь. Аўтара цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць i працаваць, імкнуцца да дабрыні i духоўнага ўзбагачэння. З асаблівай узрушанасцю даследуецца таемны i чароўны свет пачуццяў. Аповесці... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org