- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зямля продкаў, яе мінулы і сённяшні дзень, лёс людзей, якія жывуць і працуюць на гэтай зямлі — вось галоўнае, што хвалюе паэта. Ёсць у зборніку і вершы на гістарычную тэму («Дзекабрысты», «Францыск, Скарынін сын», «Казімір Лышчынскі» і інш.)... Болей »
Нарыс Кастуся Цвіркі напісаны ў выніку экспедыцый па мясцінах, звязаных з жыццём i творчасцю вядомага польска-беларускага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (Людовіка Кандратовіча). У сваім падарожжы аўтар сустракаўся з людзьмі самых розных прафесій, знаёміўся з ix працай, з сённяшнім побытам... Болей »
У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадоў, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнёслага кахання і шэрай... Болей »
Новую кнігу пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча склалі невялікія празаічныя творы абстрактна-крытычнага жыццёва-філасофскага зместу з вялікай доляй гумару і несур’ёзнасці, якія аўтар назваў «вышкі». Кніга будзе цікавая ўсім, хто мае свой погляд на рэчаіснасць і навакольны свет.... Болей »
У новай кнізе пісьменніка і краязнаўцы Ігара Пракаповіча тлумачыцца паходжанне і сэнс назваў рэк, азёр і населеных пунктаў Пастаўскага раёна (каля 700 назваў), а таксама назваў вуліц г. Паставы. Падаецца іх класіфікацыя, размеркаванне па групах і тэрыторыі, прапануюцца слоўнікі: гідранімічны, айканімічны... Болей »
“Жыццё - гэта тэатр, а тэатр - цікавае жыццё. Героі маіх твораў жывуць і ходзяць побач са мной. Усё, што з імі адбываецца, я пераношу на старонкі сваіх твораў.» - так пра сваю творчасць піша Васіль Ткачоў, вядомы ў Беларусі і па-за яе межамі пісьменнік, драматург, публіцыст і гумарыст. Зборнік п’ес “Жаночы... Болей »
Вершы выдатнай беларускай паэтэсы Галіны Каржанеўскай перапоўнены высокімі пачуццямі, глыбокім лірычным настроем і яркай музычнасцю. Менавіта гэта і прыцягнула ўвагу беларускага кампазітара-песенніка Міколы Яцкова, які пачуў і занатаваў мелодыі гэтых непаўторных паэтычных радкоў.... Болей »
Дарагі дружа! Тваё падарожжа па найбольш яркіх адметнасцях беларускага краю працягваецца. З кожным новым дакрананнем да пульсуючага нерва гісторыі ты адчуваеш, якое багатае, напружанае і разнастайнае жыццё кіпела некалі на нашай зямлі. Як дбайна і гаспадарліва імкнуліся ўладкаваць яе нашы продкі. І... Болей »
Як вядома, на пачатку было Слова. І Слова было ў Бога. І Богам было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей. Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы - у рознага кшталту аповяды. І паплыло, забурліла, заштарміла слоўнае мора, усё больш адыходзячы ад сваёй першаасновы.... Болей »
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’тэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў новай кнізе вядомага пісьменніка Анатоля Бутэвіча. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага... Болей »