- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта ўжо другі тэматычны выпуск "ARCHE", прысьвечаны Аўстрыі. Таму гэтым разам укладальнікі задалі іншую рамку для адбору аўтараў і тэкстаў. За парай дробных выняткаў, у выпуск трапілі толькі сьвежыя тэксты, напісаныя цягам апошніх 10-15 гадоў, і толькі ў Аўстрыі. Гэта надзвычайна насычаны жанрава і... Болей »
Гэты нумар пра ахову/разбурэньне архітэктурных помнікаў, зьнішчэньне гістарычных забудоў беларускіх гарадоў, якое ўлады тлумачыць клопатам пра простых грамадзян. Шэраг публікацый прысьвечаны фэномэну сьвяткаваньня "Дажынак" у аўтарытарнай Беларусі. Завяршаецца выпуск артыкуламі пра культурныя ляндшафты... Болей »
Асноўную частку нумара складае публікацыя перакладу на беларускую мову ўспамінаў вядомага польска-беларускага кампазытара і палітычнага дзеяча канца XVIII — пачатку ХІХ стст. Міхала Клеафаса Агінскага “Мэмуары пра Польшчу і палякаў”. Успаміны ахопліваюць падзеі 1795—1810 гг.... Болей »
Гэты нумар узбагачае нашы веды пра славуты магнацкі род Радзівілаў. У ім асьвятляюцца асабісты лёсы яго найбольш выбітных прадстаўнікоў (Мікалая Мікалаевіча Радзівіла, Барбары Радзівіл, Мікалая Радзівіла Рудога, Крыштафа Радзівіла Перуна, Жыгімонта Караля Радзівіла, Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі... Болей »
Гэты нумар асьвятляе асноўныя вехі ўзброенай барацьбы польскага народу супраць захопнікаў падчас Другой сусьветнай вайны. Яго тэматычныя вузлы: гісторыя стварэньня і баявога шляху як рэгулярных вайсковых фармаванняў, якія дзейнічалі на розных франтах вайны, так і партызанскага руху, а таксама ваенна-палітычная... Болей »
У нумары асьвятляюцца розныя вымеры грамадзянскай актыўнасьці, у тым ліку культурная дзейнасьць, барацьба за гендэрную (ня)роўнасьць, палітычная салідарнасьць, мясцовае самакіраваньне, грамадзянская адукацыя, адносіны паміж рэлігійнымі групамі, маладзёвыя субкультуры, «зялёны» рух, а таксама працэс... Болей »
Ватыканскае прэлацтва Opus Dei — каталіцкая супольнасць, да якон належаць шчыра пабожныя, адданыя вернікі. Нядаўна яно апынулася ў цэнтры гарачай палемікі — у СМІ паведамлялася, што Opus Dei займаец-ца «прамываннем мазгоў», ужывае прымус і абавязвае да небяспечнага для здароўя «ўтаймавання цела». Opus... Болей »
У гэтым нумары друкуецца фрагмэнт раману Флярыяна Чарнышэвіча „Надбярэзінцы“. Арыгінальнае выданьне на польскай мове выйшла ў 1942 г. у Буэнас-Айрэсе. Галоўныя падзеі ў рамане адбываліся ля Бярэзіны ў адлегласьці 20—25 км ад Бабруйска, пэрыфэрыйная прастора гэтых падзеяў дакраналася Бялыніч і Магілёва.... Болей »
Нумар прысьвечаны тысячагадовай гісторыі Віцебску. Як пішуць у прадмове яго ўкладальнікі, “Віцебск гістарычна мае памежны статус. За тысячагадовую гісторыю толькі два стагодзьдзі каля яго не прабягала мяжа. Увесь астатні час віцьбічы — на франціры, што наклікала на горад бедзтвы ад захопаў і акупацый".... Болей »
Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай... Болей »