- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Катлярчук Нарадзіўся ў сям'і ваеннага і настаўніцы, ураджэнцаў Турава. З бацькамі жыў у Чачні, на Палессі ў Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Бранскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1990), аспірантуру Расійскай Акадэміі навук пры МАЭ РАН (Кунсткамера). Кандыдат гістарычных навук (1999). Праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). З 2000 жыве і працуе ў Швецыі. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце (2006). Працаваў выкладчыкам інстытута гісторыі, гендарных даследаванняў і культуралогіі ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма — Содэртарна (Sodertorn University). Цяпер з'яўляецца выкладчыкам кафедры гісторыі Стакгольмскага ўніверсітета і старшым навуковым супрацоўнікам Школы гістарычных і сучасных даследаванняў ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма.
Кірункі навуковай дзейнасці — беларуска-расійскія, шведскія, венгерскія, украінскія сувязі, старабеларуская царкоўная гісторыя і літаратура.
Аўтар кніг «Праздничная культура в городах России и Белоруссии ХVII века» (СПб, 1999), «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» (Мінск, 2002, 2007; пад апекай Шведскага інстытута), «In the shadows of Poland and Russia: the Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European crisis of the mid-17th century» (Содэртарн, 2006), «Making The Baltic Union — The 1655 Federation Of Kedainiai Between Sweden And The Grand Duchy Of Lithuania» (2008) і шматлікіх артыкулаў на беларускай, англійскай, рускай, шведскай, украінскай і інш. мовах, у т.л. «Францішак Скарына і кола харвацкіх гуманістаў» (Кантакты і дыялогі, 2000, № 4), «Родная мова ў гісторыі царквы» (Przegląd Prawoslawny, 2000, № 12), «Король Стефан Баторий в народной культуре белорусов» (Studia Russika, T. XVIII: Budapest, 2000).
Лаўрэат Прэміі імя Ф. Багушэвіча беларускага ПЭН-цэнтра за «лепшую гістарычную кнігу» (2002) Лаўрэат Прэміі Паўночна-Амерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (North American Association for Belarusian Studies) імя Зоры Кіпель за публікацыі па беларусістыцы (2007)
Крыніца: be.wikipedia.org
Нумар адчыняецца шэрагам палемічных артыкулаў, якія абмяркоўваць працы беларускага гісторыка Ігара Марзалюка. Асаблівую ўвагу сярод іх выклікае грунтоўная публікацыя Алега Ліцкевіча "Да пытаньня пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст." Таксама ў выпуску — артыкул Сяргея Запрудзкага "Некаторыя... Болей »
Гэты нумар троху правакацыйны зь беларускага пункту гледжаньня. У нумары літоўскія гісторыкі асьвятляюць этапы сумеснай беларуска-літоўскай гісторыі — пачынаючы ад узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага і канчаючы ўзаемадзеяньнем беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў у пачатку XX с. Сярод аўтараў... Болей »
Нумар прысьвечаны пераважна гісторыі Беларусі да інкарпарацыі ў Расійскую імпэрыю у канцы XVIII ст. У нумары публікуюцца кнігі Андрэя Катлярчука "У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст.", Конрада Бабятынскага "Ад Смаленску да Вільні. Вайна... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па... Болей »
* "Быў час, была эпоха". Падрыхтавала Аляксандра Гесь * З жыцьця і дзейнасьці кс. В. Гадлеўскага. Публікацыя Аляксандра Гесь, Уладзімер ляхоўскі * Бёр Крыстаф, Будучыня хрысьціянскай дэмакратыі ў Эўропе * Бохан Юрась, Драўляныя замкі Вялікага Княства Літоўскага ў XIV-XVI стст. * Вашкевіч... Болей »
У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in... Болей »
У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда... Болей »
** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў.... Болей »
У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь”... Болей »
У гэтым нумары: аналітыка Віталя Сіліцкага "Сьцеражыся народу" (навеяна падзеямі "цюльпанавай" рэвалюцыі ў Кіргізстане), а таксама рэцэнзія "Страшная будучыня Захаду" на новыя кнігі па геапалітыцы. Алясксандра Батура піша пра "Тэорыю і практыку імпэрскага адраджэньня". Сярод гістарычных публікацый —... Болей »