be

Катлярчук Андрэй

Катлярчук Андрэй

Андрэй Катлярчук Нарадзіўся ў сям'і ваеннага і настаўніцы, ураджэнцаў Турава. З бацькамі жыў у Чачні, на Палессі ў Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Бранскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1990), аспірантуру Расійскай Акадэміі навук пры МАЭ РАН (Кунсткамера). Кандыдат гістарычных навук (1999). Праходзіў стажыроўку ва ўніверсітэце Упсалы (Швецыя). З 2000 жыве і працуе ў Швецыі. Абараніў доктарскую дысертацыю ў Стакгольмскім універсітэце (2006). Працаваў выкладчыкам інстытута гісторыі, гендарных даследаванняў і культуралогіі ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма — Содэртарна (Sodertorn University). Цяпер з'яўляецца выкладчыкам кафедры гісторыі Стакгольмскага ўніверсітета і старшым навуковым супрацоўнікам Школы гістарычных і сучасных даследаванняў ўніверсітэта Паўднёвага Стакгольма.

Кірункі навуковай дзейнасці — беларуска-расійскія, шведскія, венгерскія, украінскія сувязі, старабеларуская царкоўная гісторыя і літаратура.

Аўтар кніг «Праздничная культура в городах России и Белоруссии ХVII века» (СПб, 1999), «Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў» (Мінск, 2002, 2007; пад апекай Шведскага інстытута), «In the shadows of Poland and Russia: the Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European crisis of the mid-17th century» (Содэртарн, 2006), «Making The Baltic Union — The 1655 Federation Of Kedainiai Between Sweden And The Grand Duchy Of Lithuania» (2008) і шматлікіх артыкулаў на беларускай, англійскай, рускай, шведскай, украінскай і інш. мовах, у т.л. «Францішак Скарына і кола харвацкіх гуманістаў» (Кантакты і дыялогі, 2000, № 4), «Родная мова ў гісторыі царквы» (Przegląd Prawoslawny, 2000, № 12), «Король Стефан Баторий в народной культуре белорусов» (Studia Russika, T. XVIII: Budapest, 2000).

Лаўрэат Прэміі імя Ф. Багушэвіча беларускага ПЭН-цэнтра за «лепшую гістарычную кнігу» (2002) Лаўрэат Прэміі Паўночна-Амерыканскай асацыяцыі беларускіх даследаванняў (North American Association for Belarusian Studies) імя Зоры Кіпель за публікацыі па беларусістыцы (2007)

Крыніца: be.wikipedia.org

Катлярчук Андрэй. Выданьні

Беларускі Гістарычны Агляд Том 11 Сшыткі 1-2 (20-21)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 11 Сшыткі 1-2 (20-21)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Анты Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст. * Генадзь Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) y 1410 г. * Васіль Варонін. „Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana“ * Расціслаў Баравы. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“... Болей »

ARCHE 02(31)2004
pdf

ARCHE 02(31)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага "Гістарычны выбар Лукашэнкі", аналітычны артыкул Андрэя Дынько "Чаму мы прагнем у Эўропу", эсэ Тома Вулфа "Даруйце, але ваша душа сканала", апавяданьне Мілана Кундэры "Эдуард і бог" і інш. Сярод аўтараў нумара — Аляксандр Надсан, Сакрат Яновіч, Кастусь Лашкевіч... Болей »

Annus Albaruthenicus 05
pdf

Annus Albaruthenicus 05

Год Беларускі

* BOOKSHELF (Кніжная паліца) * Barshcheuskaya Nina (Ніна Баршчэўская), The Role of the Belarusian Diaspora in Preservation and Development of the Belarusian Diaspora Language (based on the Belarusian press published in Germany) * Białokozowicz Bazyli, Jan Baudouin de Courtenay and his attitude... Болей »

ARCHE 05(28)2003
pdf

ARCHE 05(28)2003

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумару: Віленская анталёгія. Сярод яго аўтараў – Даніла Жукоўскі, Чэслаў Мілаш, Віталь Зайка, Андранік Антанян, Сакрат Яновіч, Алесь Аркуш, Мікола Нікалаеў, Аляксандар Фрыдман, Кшыштаф Чыжэўскі). У нумары публікуецца анталёгія беларускай паэзіі XX ст., прысвечаная Вільні, укладзеная Сяргеем Дубаўцом.... Болей »

ARCHE 02(25)2003
pdf

ARCHE 02(25)2003


Цэнтральная тэма нумару — Туманнасьці беларускай гісторыі. У выданні публікуюцца: вынікі апытання "З чаго, на Вашую думку, пачалася (пачынаецца) нацыянальная гiсторыя Беларусi й чым яна скончыцца?", стэнаграма круглага стала па праблемах беларускай гістарыяграфіі "Між айчынным чытачом і замежным калегам"... Болей »

ARCHE 02(16)2001
pdf

ARCHE 02(16)2001

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org