- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігарня пісьменніка — пад такім назовам Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў запачаткаваць сваю выдавецкую серыю.
Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі — Саюз беларускіх пісьменнікаў — раней мела ўплыў на адпаведныя профільныя міністэрствы, мела ўплыў і на літаратурнае выдавецтва «Мастацкая літаратура», мела сваю кнігарню. Сёння падобнага няма. Таму было вырашана запачаткаваць сваю кніжную серыю, каб быць не толькі стваральнікамі літаратурных тэкстаў, але і мець магчымасць непасрэдна выдаваць тое лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай творчасці, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Плануецца, што гэта будзе серыя сучаснай беларускай прозы, паэзіі, драматургіі. У яе ўвойдуць творы сучасных беларускіх аўтараў, у першую чаргу, вядомых пісьменнікаў, якія з розных прычынаў ужо не першы год не могуць апублікавацца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб... Болей »
“9 гранаў” – другі паэтычны зборнік Сяргея Украінкі. Папярэдні, “Маё Купела”, выйшаў 15 гадоў таму – у 2001 годзе. За гэты час літаратар некалькі разоў друкаваўся ў часопісе “Дзеяслоў”, а таксама актыўна ўдзельнічаў у магілёўскім абласным альманаху СБП “Брама”: акрамя вершаў, Украінка друкуе і прозу... Болей »
Паэт Міхал Бараноўскі вядомы як заснавальнік і аўтар песняў для гурта “Нельга забыць”, супрацоўнік музея і папулярызатар творчасці Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, на словы якіх гурт запісаў адмысловыя канцэртныя праграмы. Першая якраз і дала назву гурту, перасэнсаваўшы вершы з аднайменнага... Болей »
У вершах новай кнігі Алены Ігнацюк рэальнасць трапляе ў свет фантазіі лірычнай гераіні і набывае адваротны змест, нечаканыя формы. Для філасофскага асэнсавання быцця, для пошукаў ідэальнага хараства, для размовы з паэзіяй паэтка абрала імпрэсіяністычную манеру пісьма, асацыятыўную вобразнасць і галоўнае... Болей »
Вершы з гэтай кнігі Людкі Сільновай прысвечаныя ўзаемаадносінам чалавека і цывілізацыі, з аднаго боку, і чалавека і прыроды, з іншага. Свет трансфармуецца. Ці застаецца ў ім досыць вольнага месца для шчырасці, кахання, сяброўства, чалавечай годнасці і пачуцця бяспекі? Разам з героямі, якія паўстаюць... Болей »
Кніга Ірыны Багдановіч прысвечаная тром Музам яе творчасці — паэтычнай, перакладчыцкай і літаратуразнаўчай. Выданне склалі новыя вершы і пераклады пісьменніцы, а таксама артыкулы, прысвечаныя актуальным і мала даследаваным пытанням гісторыі беларускай літаратуры, якія адлюстроўваюць спектр навуковых... Болей »
Кніга ўлучае два класічныя ангельскія творы — “Замак Отранта” Хораса Ўолпала (1717—1797), гатычную аповесць, што заклала асновы жанру, і “Франкенштайн, ці Сучасны Праметэй” Мэры Шэлі (1797—1851), адзін з найлепшых узораў готыкі і першы навукова-фантастычны раман. Абодва гэтыя творы ўводзяць чытача ў... Болей »
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу... Болей »
Кнігу “Маё невымаўля” склалі вершы паэткі, напісаныя ў 2011—2015 гадах. За гэты зборнік аўтарка атрымала прэмію "Кніга году 2016". Аўтарка пра сваю кнігу: “Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць. Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё... Болей »
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра... Болей »