- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.
Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.
У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.
Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).
Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.
У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.
Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Бібліяграфія асноўных прац:
Рэдагаванне:
Навуковы рэдактар:
Рэдактар:
Біяграфічныя звесткі змешчаныя:
Спакон вякоў - цыклічная перадача Беларускага Радыё Рацыя. Літаратурны аповед пра самыя розныя падзеі мінулага Беларусі. Прэзентацыя беларускай гісторыі ў еўрапейскім кантэксце. Выяўленне адметнасцяў беларускай і рускай гісторыі. Невядомыя падзеі і забытыя асобы, набліжэнне да сваёй гісторыі. Аўтар перадачы... Болей »
Менск – сённяшняя сталіца Беларусі, у сярэднявеччы быў не самым значным горадам краіны, але і не апошнім. У XII ст. стаў цэнтрам моцнага ўдзельнага княства Полацкай зямлі, а ў часы Вялікага Княства Літоўскага ўваходзіў у шэраг найбуйнейшых гарадоў дзяржавы. Дарэчы, правільна казаць менавіта Менск, бо... Болей »
Воляю гаспадара-ўладальніка князя Радзівіла Нясвіж у XVI ст. быў спланаваны паводле італьянскай мадэлі як ідэальны горад, галоўным прынцыпам якога была сіметрыя. Нясвіжцы ўласнымі сіламі і з дапамогаю Радзівілаў збудавалі ратушу, насыпалі валы ды бастыёны, паставілі пяць брамаў. Адная з іх – Слуцкая... Болей »
Спакон вякоў - цыклічная перадача Беларускага Радыё Рацыя. Літаратурны аповед пра самыя розныя падзеі мінулага Беларусі. Прэзентацыя беларускай гісторыі ў еўрапейскім кантэксце. Выяўленне адметнасцяў беларускай і рускай гісторыі. Невядомыя падзеі і забытыя асобы, набліжэнне да сваёй гісторыі. Аўтар перадачы... Болей »
Невялікі сярэднявечны горад з тыповым планаваннем і двума замкамі-дзядзінцамі ў XVII ст. ператварыўся ў сапраўдны горад-умацаванне. Галоўным пунктам яго абароны была слынная цытадэль, а сам Слуцк, аточаны ўмацаваннямі паводле старагаландскае бастыённае сістэмы, зрабіўся адною з самых непрыступных фартэцыяў... Болей »
Спакон вякоў - цыклічная перадача Беларускага Радыё Рацыя. Літаратурны аповед пра самыя розныя падзеі мінулага Беларусі. Прэзентацыя беларускай гісторыі ў еўрапейскім кантэксце. Выяўленне адметнасцяў беларускай і рускай гісторыі. Невядомыя падзеі і забытыя асобы, набліжэнне да сваёй гісторыі. Аўтар перадачы... Болей »
Падарожжы ў прасторы і ў часе гэта «Загадкі беларускай гісторыі». Аўтар і вядоўца праграмы –прафесар Аляксандр Краўцэвіч: «Я распавяду невядомую і малавядомую гісторыю Беларусі.Прадстаўлю яе навукова і з пункту гледжання беларускага нацыянальнага інтарэсу». Адзін з галоўных цэнтраў старога Менску – пляц... Болей »
Спакон вякоў - цыклічная перадача Беларускага Радыё Рацыя. Літаратурны аповед пра самыя розныя падзеі мінулага Беларусі. Прэзентацыя беларускай гісторыі ў еўрапейскім кантэксце. Выяўленне адметнасцяў беларускай і рускай гісторыі. Невядомыя падзеі і забытыя асобы, набліжэнне да сваёй гісторыі. Аўтар перадачы... Болей »
У ХХ ст. Гомель стаў сапраўды вялікім горадам, а яго аблічча фармавалася праз творчасць выбітных архітэктараў у першай траціне ХХ ст. У першыя гады савецкай улады збудаваныя г.зв. дамы-камуны – адпаведна ідэалогіі новага камуністычнага грамадства. У гомельскім архітэктурным ансамблі гарманічна спалучаюцца... Болей »