- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.
У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.
У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.
У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскай дыяспары) Ягелонскага універсітэта.
У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.
У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992-1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993-1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. З 1995 – сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».
У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».
У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».
З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.
У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 – Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
Zamieszczone w niniejszym tomie materiały są plonem sesji naukowej, zorganizowanej przez Instytut Historii i Archiwistyki Uniwersytetu Mikołaja Kopernika w Toruniu w dniach 28-29 marca 1996 r. Zamiarem organizatorów sesji było w miarę wszechstronne przedstawienie genezy traktatu pokojowego w Rydze, scharakteryzowanie... Болей »
Крыніцы асабістага паходжання (ці эга-дакументы) — ліставанне, дзённікі, успаміны і іншыя падобныя запісы з’яўляюпца вельмі каштоўным матэрыялам для рэканструкцыі мінулага. XIX стагоддзе было своеасаблівым росквітам гэтага тыпу гістарычных сведчанняў. Прычым вядзенне дзённікаў ці рэгулярнае ліставанне... Болей »
Boris Ragula, Against the Current: The Memoirs of Boris Ragula (as told to Dr Inge Sanmiya). Montreal and Kingston: McGills-Que- en'sUniversity Press, 2005. XIV, 186 pp. (Per Anders Rudling) # В. I. Крывуць, Пад шыльдай,, дзяржаўнага выхавання ": рэалізацыя ўрадавых выхаваўчых канцэпцый на тэрыторыі... Болей »
Зборнік рэцэнзій і кніжных аглядаў па гісторыі, літаратуры, этналогіі, мовазнаўстве, мастацтве, кнігазнаўстве і іншых галінах гуманітарыстыкі. Сярод аўтараў нумара — Алесь Смалянчук, Аляксандр Пашкевіч, Дзмітрый Віцько, Андрэй Катлярчук і іншыя.... Болей »
У нумары тэма святочнай культуры Беларусі разглядаецца ў розных аспектах і з розных пунктаў гледжання. Тут знайшлося месца і для адлюстравання святочных традыцый, распаўсюджаных на беларускіх землях у перыяд іх знаходжання ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, нямецкай... Болей »
Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі... Болей »
* Гародня: сьляды яўрэйскага жыцьця. Праваднік па яўрэйскай Гародні * Ластоўскі Аляксей, Працяг даволі амбітнага праекту * Латышонак Алег, Семянчук Генадзь, Марныя высілкі акадэмічных гісторыкаў * Насевіч Вячаслаў, Некалькі разважаньняў з нагоды рэцэнзіі Алега Латышонка і Генадзя Семянчука ... Болей »
Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па... Болей »
Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм... Болей »
У нумары: манаграфія чэскага сацыёляга Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. у параўнаўчай пэрпэктыве", дасьледаваньне Алега Латышонка "Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536... Болей »