- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Эльблонгу, у сям'і беларускіх інтэлігентаў. Бацька – Юры, выхадзец з-пад Шаркоўшчыны на Віленшчыне (зараз Віцебская вобласць). Маці – Вера (з роду Стоцкіх) з наднарваўскай вёскі Лука на Беласточчыне.
У 1965 годзе сям'я Латышонкаў пераехала ў Беласток «да сваіх». Тут Алег скончыў школу і ліцэй, дзе быў адным з заснавальнікаў скаўцкай воднай дружыны «Чаму б не» ды аўтарам яе назову.
У 1980 годзе скончыў гістарычна-філязафічны факультэт Ягелонскага універсітэта ў Кракаве. Вярнуўшыся ў Беласток працаваў настаўнікам гісторыі ў сельскагаспадарчым механічным тэхнікуме ў Супраслі.
У 1982 годзе аршытаваны за дзейнасць у падпольным руху «Салідарнасць», восем месяцаў правёў у беластоцкім арышце. Пасля вызвалення выехаў у Кракаў, дзе працаваў у Кракаўскім Гістарычным музеі і ў Інстытуце даследавання Палоніі (польскай дыяспары) Ягелонскага універсітэта.
У канцы 80-х далучыўся да беларускага студэнцкага руху. Быў адным з заснавальнікаў беларускага рокавага фестывалю «Басовішча» і аўтарам яго назвы. Сябра-заснавальнік нефармальнага Беларускага Клуба, які займаўся падрыхтоўкай да палітычнай дзейнасці апазіцыйнай беларускай эліты.
У 1991 годзе вярнуўся ў Беласток і распачаў працу ў Музеі Войска, адначасова ведучы актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. У 1992-1994 гадах старшыня Галоўнай Рады Беларускага Дэмакратычнага Аб'яднання, адзінай партыі нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У 1993-1997 гадах працаваў журналістам тыднёвіка “Ніва”. З 1995 – сябра Ўправы Беларускага саюза ў Рэспубліцы Польшча, з 1997 намеснік старшыні Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь. У 1998 годзе сустваральнік беларускага радыё «Рацыя».
У 1996 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ва Ўніверсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні («Беларускія вайсковыя фармаванні 1917-1923»). З 1997 года – выклачык Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. Разам з Яўгенам Мірановічам напісаў падручнік «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX стагоддзя».
У 2007 г. ва Універсітэце імя Мікалая Каперніка ў Торуні абараніў доктарскую працу «Ад русінаў белых да беларусаў. Вытокі беларускай нацыянальнай ідэі». У 2008 годзе перавёўся на Кафедру міжнародных адносін у Інстытуце гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта. У гэтым жа годзе ўбачыў свет першы том збору яго твораў на беларускай мове «Жаўнеры БНР».
З 1996 года – старшыня Беларускага гістарычнага таварыства, сябра Усходнеславянскай камісіі Польскай Акадэміі Умення і Камісіі славянскіх даследаванняў Камітэта гістарычных навук Польскай Акадэміі Навук.
У 2000 годзе адзначаны адзнакай «Заслужаны дзеяч культуры». У 2008 – Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы.
* Заключнае слова ад аргкамітэту канфэрэнцыі * Навуковая хроніка * Прадмова рэдакцыі * Астрога Віктар, Беларуская гістарыяграфія найноўшага часу: праблемы перыядызацыі * Вабішчэвіч Аляксандар, З гістарыяграфіі гісторыі Заходняй Беларусі 1920 – 30-х гадоў: пытанні перыядызацыі нацыянальна-вызвольнага... Болей »
* recenzje, konferencje: A. Sadowski, Pogranicze polsko-białoruskie. Tożsamość mieszkańców, Białystok 1995 / Polsko-słowiańskie powiązania kulturowe, literackie i językowe. Literatura i kultura, pod redakcją Alberta Bartoszewicza, Olsztyn 1994 / Napoleon Rouba, Przewodnik po Litwie i Białorusi, Wilno... Болей »
* Badania dialektów i onomastyki na pograniczu polsko-wschodniosłowiańskim, red. M. Kondratiuk, Białystok 1995 / Jerzy Hawryluk, Z dziejów Cerkwi prawosławnej na Podlasiu w X-XVII wieku, Bielsk Podlaski 1993 / Jewfimij Karski, Biełaruski naród i jaho mowa, Miensk 1920 * Białokozowicz Bazyli, U źródeł... Болей »
* polemiki, recenzje, sprawozdania: Encykłapiedyja Historyi Biełarusi, t. l, 2, Mińsk 1994 / K. Gomółka, Między Polską a Rosją. Białoruś w koncepcjach polskich ugrupowań politycznych 1918-1921, Warszawa 1994 / Mniejszości narodowe i religijne w Europie Środkowo-Wschodniej w świetle statystyk XIX i XX... Болей »
* Mitrofan Downar-Zapolski (1867-1934) —wybitny badacz historii i kultury Białorusi * Wykaz proboszczów dekanatu podlaskiego z 1788 roku * Głogowska Helena, Białoruś i Białorusini w podręcznikach historii do szkół podstawowych w Polsce * Iwaniuk Sławomir, Białoruskie Towarzystwo Społeczno-Kulturalne... Болей »
* "Я ўвесь час думаю, што зрабіў мала..." 3 Алесем Белакозам размаўляе Аляксей Пяткевіч * Кніжная паліца * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Бензярук Анатоль, "Ура! Варшава наша!" * Ганчарук Ігар, Званы Гарадзеншчыны * Латышонак Алег, Беларуская нацыянальная ідэя * Нядзелька Уладзімір, Ліпень... Болей »
Паўстанне 1794 года з'яўляецца адной з найбольш славутых старонак супольнай гісторыі Беларусі, Літвы і Польшчы. Яно стала важнейшым этапам пацыянальва-вызваленчай барацьбы трох суседніх народаў супраць чужаземнага прыгнёту. Подзвіг здейснены мужнымі змагарамі за вольнасць і годнасць роднай зямлі ніколі... Болей »
На мяжы студзеня і лютага 1946 г. аддзел польскага ўзброенага падпольля PAS NZW, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс „Буры”, спаліў 5 беларускіх вёсак. Згарэлі Залешаны, Шпакі, Зані, Волька Выганоўская і Концавізна. Разам з вазакамі, забітымі каля Пухалых Старых, у гэты час загінула больш за 80 мірных... Болей »
Ў адрозненні ад палякаў ці літоўцаў, для беларусаў Студзеньскае Паўстанне гэта не завершаная тэма. Яго правадыр на беларускіх землях Кастусь Каліноўскі ў савецкай гістарыяграфіі прадстаўляўся як герой але - герой-рэвалюцыянер. Гэта змянілася пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі калі Каліноўскага сталі... Болей »