be

Логвінаў

Логвінаў. Выданьні

Цмокі лятуць на нераст
pdf

Цмокі лятуць на нераст

эсэ ў вершах і прозе
Мартысевіч Марыя

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”.... Болей »

Я з Бум-Бам-Літа

Я з Бум-Бам-Літа


Мінскевіч Серж

За тузін гадоў, якія існуе Бум-Бам-Літ, гэтаму літаратурна-мастацкаму руху давялося перажыць неверагодную колькасць прыгодаў і нягодаў, сутыкнуцца з геніямі, музамі, прыхільнікамі, таленавітымі паплечнікамі, графаманамі, шызафрэнікамі, крытыкамі, крэтынамі, бюракратамі, размаітымі службоўцамі, бамжамі... Болей »

Acta Archaeologica Albaruthenica

Acta Archaeologica Albaruthenica


Другі выпуск Acta Archaeologica Albaruthenica цалкам прысвечаны сярэднявечнай археалогіі. У артыкулах беларускіх і расейскіх даследчыкаў разглядаюцца пытанні гісторыі матэрыяльнай культуры сярэднявечнага насельніцтва Беларусі.... Болей »

Acta archaeologica Albaruthenica
pdf

Acta archaeologica Albaruthenica


Першы выпуск новага археалагічнага выдання Acta archaeologica Albaruthenica складаецца з артыкулаў беларускіх і расійскіх даследчыкаў, прысвечаных вывучэнню актуальных пытанняў гісторыі матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі ў старажытнасці і сярэднявеччы. Зборнік разлічаны на археолагаў, гісторыкаў... Болей »

Аскепкі вялікага малюнку
pdf epub mobi fb2

Аскепкі вялікага малюнку


Аркуш Алесь

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад... Болей »

Бабілёнская бібліятэка
pdf

Бабілёнская бібліятэка

Замежная літаратура ў перакладах "Нашай Нівы"

Стваральнікі бацькі «Нашай Нівы» пачыналі спра ву выданьня першае легальнае беларускае газэты ў неймаверна цяжкіх варунках. Тым ня менш, яны добра ўсьведамлялі, што без суаднясеньня адроджанага дру каванага беларускага слова з досьведам іншых культу раў усе высілкі пойдуць намарна. Таму друкаваньне пе ракладаў... Болей »

Вялікі канцлер Вялікага княства

Вялікі канцлер Вялікага княства

Да 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі

Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці.... Болей »

Дваццаць польскіх апавяданьняў

Дваццаць польскіх апавяданьняў

пераклад з польскай

У зборнік увайшлі дваццаць апавяданьняў дзесяці папулярных і чытаных сучасных польскіх аўтараў. Адрозныя векам і стылістыкай, яны адлюстроўваюць найбольш характэрныя мастацкія тэндэнцыі ў кароткай прозе сёньняшняй Польшчы.... Болей »

Дождж: возера ў акупунктуры
pdf epub

Дождж: возера ў акупунктуры

пункціры
Разанаў Алесь

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся... Болей »

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю
pdf

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org