- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.
Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".
Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.
Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.
Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.
Калі дае збой эпоха — надыходзіць час культурных герояў. Тых, хто прымае выклік і адказвае за краіну. Крэатыўная контраэліта, самураі беларускага лёсу. Яны запаўняюць сабою — амаль аднаасобна — тыя культурныя нішы, дзе ў іншай сытуацыі тоўпіліся б дзясяткі аўтараў-канкурэнтаў. Артур Клінаў — яскравы... Болей »
«pARTisan» – гэта мэдыяпраект, які складаецца з часопісу «pARTisan» (выходзіць зь 2002 году), прысьвечанага сучаснай беларускай культуры, і сэрыі альбомаў беларускіх мастакоў «Калекцыя пАРТызана» (выдаецца зь 2009 году). Мы дасьледуем і прэзэнтуем самыя актуальныя, вострыя, спрэчныя зьявы ў беларускай... Болей »
«pARTisan» – гэта мэдыяпраект, які складаецца з часопісу «pARTisan» (выходзіць зь 2002 году), прысьвечанага сучаснай беларускай культуры, і сэрыі альбомаў беларускіх мастакоў «Калекцыя пАРТызана» (выдаецца зь 2009 году). Мы дасьледуем і прэзэнтуем самыя актуальныя, вострыя, спрэчныя зьявы ў беларускай... Болей »